Печатать книгуПечатать книгу

§ 32. Ужыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 32. Ужыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 4 Май 2024, 22:37

Практыкаванне 323

Уважліва прачытайце матэрыял табліцы. Раскажыце пра ўтварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.

Раскажыце на аснове табліцы аб правапісе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т- у дзеепрыметніках. Падбярыце і запішыце адпаведныя прыклады.

Практыкаванне 324

Выпішыце формы дзеепрыметнікаў, уласцівыя беларускай мове.

Адшліфаваны (камень) — адшліфованы (камень); заросшы (сад) — зарослы (сад); куплёны (падарунак) — куплены (падару­нак); (сшытак) падпісан — (сшытак) падпісаны; (атрад) расфар­мі­рован — (атрад) расфарміраваны.

Практыкаванне 325

Прачытайце тэкст, утвараючы ад дзеясловаў у дужках уласцівыя бела­рускай мове формы дзеепрыметнікаў.
Сфармулюйце праблему, якая абмяркоўваецца ў тэксце.

Вітушка супраць слімака

Існуе шэраг прыкладаў рознага напісання і перакладу англамоў­нага камп’ютарнага слэнгу. Напрыклад, вядомы сімвал @ у рускай мо­ве называюць «сабака», у міждзяржаўных стандартах ён (замацаваць) як «камерцыйнае “эт”». Па-беларуску ж прапаноўваецца назваць гэты сімвал слімаком або вітушкай, згодна са знешнім падабенствам. У такіх выпадках кожны робіць выбар у адпаведнасці з густам. Але вучоныя адзначаюць, што павінна быць (выкарыстаць) агульна (прыняць) форма, а для гэтага павінен быць (сфарміраваць) асобны тэматычны слоўнік. Сэрвісы ад Google тут не дапамогуць, таму што машына не ўлічвае і не перадае ўсю адметнасць і спецыфіку беларускай мовы, дапускаецца шмат недарэчнасцей і калек* з рускай мовы (Паводле С. Дубовіка).

Запішыце ўтвораныя дзеепрыметнікі, вызначце іх форму і граматычнае значэнне (лік, род ці склон), сінтаксічную ролю ў сказе.
Прывядзіце прыклады недарэчнасцей і калек з рускай мовы, якія ўзнікаюць пры перакладзе на беларускую мову камп’ютарнай тэрміналогіі.
 Які варыянт назвы сімвала па-беларуску маглі б прапанаваць вы?

Практыкаванне 326

Прачытайце сказы. Знайдзіце недакладнасці ва ўжыванні дзеепры­мет­нікавых зваротаў. Выправіце памылкі і запішыце правільныя сказы.

1. Над зарослай лесасекай густым арэшнікам плыло павуцінне бабінага лета. 2. Круглая, зарослая паляна кустамі ўся была ўсыпана густым верасам. 3. Рассмяяўшаяся дзяўчынка не звяртала ніякай увагі на просьбы бацькоў супакоіцца. 4. Прымаемы на трэці квартал план ме­рапрыемстваў не вы´клікаў пярэчанняў у прысутных.

Практыкаванне 327

Прачытайце верш.

Беларусь мая, бярозка белая,
Ад марозу ўся заінелая,
Зімы лютыя ўспамінаючы,
Рада сонейку ты вяснянаму,
Косы доўгія расплятаючы,
Рада ветрыку закаханаму,
Рада выраю ты птушынаму,
Спеву дзіўнаму салаўінаму, —
Беларусь мая, бярозка майская,
Абагрэтая сонца ласкаю.
                                                        Н. Тарас.

Назавіце прыметнікі і дзеепрыметнікі з тэксту. Растлумачце ўтварэнне і ўжы­ванне дзеепрыметнікаў.
Выпішыце дзеепрыслоўі, зрабіце іх разбор па саставе.

Практыкаванне 328

Разгледзьце схемы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з дзеепрымет­ніка­вымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі. Якія правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротах не перададзены на схемах? Падрыхтуйце вуснае паведамленне аб правілах выдзялення зваротаў на пісьме, дапоўніўшы яго неабходнай інфармацыяй.

Практыкаванне 329

Прааналізуйце сказы з дзеепрыметнікамі і дзеепрыслоўямі. Сфармулюйце на іх аснове правіла выдзялення або невыдзялення коскамі дзеепрыметнікаў і дзеепрыметнікавых зваротаў, дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў.

1. Працяты марозам, снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Та­лаша (Я. Колас). 2. Абуджаныя косамі, праносіліся над папла­ва­мі чародкі шпакоў (А. Асіпенка). 3. Ахутаныя полагам туману, на­ва­кольныя прадметы здаюцца незнаёмымі, хісткімі (І. Навуменка). 4. Над Жукаўкай грымела не сціхаючы. Там ліў дождж (І. Пташнікаў). 5. Іван пастаяў яшчэ, аглядваючыся і згадваючы, што рабіць (В. Быкаў). 6. Ён склаў­шы рукі сядзець не будзе (П. Кавалёў). 7. Лёгка паранены ў абе­дзве нагі, ён аказаўся бойкім на язык чалавекам (В. Быкаў).

Практыкаванне 330

Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі пры ўтварэнні або ўжыван­ні дзеепрыслоўяў. Выправіце памылкі, карыстаючыся адным са спосабаў: 1) пера­будова асновы сказа такім чынам, каб быў адзін утваральнік дзеяння; 2) замена дзеепрыслоўнага звароту даданай часткай складаназалежнага сказа са злучнікам калі. Спішыце, выправіўшы памылкі (там, дзе яны ёсць).

1. Лежачы на траве, я з асалодай удыхаў водар простых летніх кве­так. 2. Пад’язджаючы да станцыі, у мяне знік партфель. 3. Знахо­дзя­чыся ў няволі, паэт напісаў цэлую кнігу вершаў. 4. Вярнуўшыся да­дому, пайшоў снег. 5. Прыйшоўшы на сход, я па дарозе сустрэў свай­­го сябра. 6. Пісьменнік паказаў нам сапраўднае жыццё, не пры­харош­ваючы яго. 7. Яшчэ больш сур'ёзным стаў Сцёпка, скончыўшы па­чат­ковую школу. 8. Даведаўшыся пра апошнія навіны, гаворка сяброў часта перарывалася дружным смехам.

Практыкаванне 331

Вызначце, да якога з двух прапанаваных у кожным пункце сказаў мож­на далучыць дзеепрыслоўны зварот. Сказы з дзеепрыслоўнымі зваротамі запішыце. Аргументуйце, чаму нельга далучыць зварот да іншага сказа.

Практыкаванне 332

Прачытайце тэкст, ужываючы назоўнікі ў дужках у патрэбнай склонавай форме.
Знайдзіце ў тэксце дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі, дзеепрыметнікавыя і дзеепрыслоўныя звароты. У якіх выпадках аўтар выкарыстоўвае дзеепрыметнікі, а ў якіх — дзеепрыслоўі? Чым гэта абумоўлена?

Скончыўшы сваё снеданне сабраўся дзед крыху адпачыць. Але глу­хі шорах у (лес) прымусіў яго прыслухацца і разгледзеццас. І бачыць дзед Талаш: вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога (гушчар) і брыдзе па чэрава* ў (снег) не зважаючы на дзеда. Кабан падыходзіць да прыгожага (стажок-му­раш­нік) акуратна і роўна пры­сыпанага снегам і запыняецца. А потым пачынае разрываць яго сваім страшным ікластым лычом. Кожны рух магутнага лыча высока ўскідае ўгору камякі (снег) разам са смеццем нанесеным мураш­камі за цэлыя гады ўпартай працы. І хутка дзве цёмныя баразны выры­соўваюцца на чыстым некранутым (снег) (Я. Колас).

Запішыце сказы з дзеепрыметнікамі і дзеепрыслоўямі, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
Зрабіце марфалагічны разбор дзеяслова, дзеепрыметніка і дзеепрыслоўя з тэксту.
 Разгледзьце малюнак. Ці з’яўляецца ён ілюстрацыяй да ўсяго тэксту? Ці мож­на праілюстраваць адным малюнкам тэкст-апавяданне, тэкст-апісанне? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

Практыкаванне 333

Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыслоўі адпаведнага трывання, запі­шыце іх, растлумачце правапіс суфіксаў.

Махаць, думаць, разважаць, нахіліцца, запісаць, разгледзець, несці, разглядаць, паглыбіць, уставіць, прапускаць, утвараць, утварыць, перакладаць, выкарыстаць, пісаць, выцягнуцца, выцягнуць, адсмяяцца, смяяцца, з’явіцца, пачынаць, кідаць, раскідаць, выразіць, вяртацца, прыдумаць, ісці, паказаць, паказацца.

Практыкаванне 334

Выканайце тэставую работу «Дзеепрыметнік».

Практыкаванне 335

Выканайце тэставую работу «Дзеепрыслоўе».