§ 32. Ужыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў

Практыкаванне 327

Прачытайце верш.

Беларусь мая, бярозка белая,
Ад марозу ўся заінелая,
Зімы лютыя ўспамінаючы,
Рада сонейку ты вяснянаму,
Косы доўгія расплятаючы,
Рада ветрыку закаханаму,
Рада выраю ты птушынаму,
Спеву дзіўнаму салаўінаму, —
Беларусь мая, бярозка майская,
Абагрэтая сонца ласкаю.
                                                        Н. Тарас.

Назавіце прыметнікі і дзеепрыметнікі з тэксту. Растлумачце ўтварэнне і ўжы­ванне дзеепрыметнікаў.
Выпішыце дзеепрыслоўі, зрабіце іх разбор па саставе.