§ 23. ГЕАГРАФІЯ МАШЫНАБУДАВАННЯ СВЕТУ
Геаграфія міжнароднага гандлю прадукцыяй машынабудавання. Міжнародны гандаль прадукцыяй машынабудавання моцна залежыць ад спажывецкага фактару. Так, у перыяд глабальнага эканамічнага крызісу 2008–2009 гг. найбольшыя страты продажаў былі характэрныя для аўтамабілебудавання, станкабудавання і электратэхнікі.
Найбуйнейшымі экспарцёрамі прадукцыі аўтамабілебудавання выступаюць Японія, ЗША і Мексіка, станкоў — Германія, Японія і Італія. Першае месца па экспарце суднаў займае Рэспубліка Карэя. Доля краіны ў сусветным экспарце суднаў у 2008 г. дасягнула амаль 27,5 %. Другое месца належыць Японіі з доляй 13,5 %, трэцяе — Кітаю. Яго доля ў сусветным экспарце павялічылася да 13 %.
Падвядзём вынікі. Машынабудаванне — вядучая галіна ... прамысловасці. У структуры машынабудавання вылучаюць ..., ... і ... падгаліны. Дынамічна развіваюцца ..., вытворчасць ..., ..., авіяракетна-касмічная прамысловасць. |
Праверым свае веды. 1. Якія фактары ляжаць у аснове размяшчэння прадпрыемстваў машынабудавання? 2. Якая доля машынабудавання ў апрацоўчай прамысловасці? 3. Якія краіны свету з’яўляюцца лідарамі па вытворчасці легкавых, грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў? 4. Чаму ў машынабудаванні ярка прасочваюцца спецыялізацыя і каапераванне? |
Ад простага да складанага. Напішыце сачыненне-разважанне на тэму «Узровень гаспадаркі краіны залежыць ад узроўню развіцця машынабудавання». |
Ад тэорыі да практыкі. Выкарыстоўваючы картаграфічны матэрыял, матэрыял вучэбнага дапаможніка і дадатковую літаратуру, запоўніце табліцу ў сшытку. |
Падарожжа па Глабальнай сетцы. Сайт Міжнароднай арганізацыі вытворцаў аўтамабіляў. |
||
Сайт ТНК Toyota Motor. | ||
Сайт ТНК Volkswagen Group. | ||
Сайт ТНК Daimler. |