§ 45. Будова і фізічныя ўласцівасці амінаў

Пытанні і заданні

1. Прывядзіце прыклады рэакцый, у якіх аміяк праяўляе ўласцівасці асновы. Якая часціца далучаецца да малекулы аміяку ў гэтых рэакцыях?

2. Чаму водны раствор аміяку афарбоўвае фенолфталеін у малінавы колер?

3. Знайдзіце першасныя, другасныя і трацічныя аміны сярод рэчываў, формулы якіх:

img img img
img img img

4. Напішыце агульную формулу гамолагаў метыламіну.

5. Напішыце структурныя формулы ўсіх ізамераў прапіламіну.

6. Адлюструйце ўтварэнне вадародных сувязей паміж малекуламі этыламіну. Ці могуць утварацца вадародныя сувязі паміж малекуламі трыметыламіну?

7. Масавая доля вугляроду ў малекуле гамолага метыламіну роўна 61,0 %. Прывядзіце магчымую формулу гэтага рэчыва.