§ 45. Будова і фізічныя ўласцівасці амінаў

Будова і фізічныя ўласцівасці амінаў

Вывучаючы папярэднія параграфы, вы даведаліся аб будове і ўласцівасцях спіртоў, альдэгідаў, карбонавых кіслот, складаных эфіраў, вугляводаў. Малекулы ўсіх гэтых злучэнняў змяшчаюць кісларод, таму яны адносяцца да кіслародзмяшчальных арганічных рэчываў. У той жа час існуе вялікая колькасць арганічных злучэнняў, якія змяшчаюць азот. Гэтымі злучэннямі з’яўляюцца бялкі, нуклеінавыя кіслоты і многія іншыя. Перш чым прыступіць да вывучэння азотзмяшчальных арганічных рэчываў, разгледзім будову і ўласцівасці вядомага вам неарганічнага рэчыва аміяку.