§ 34. Атрыманне і прымяненне насычаных аднаасноўных карбонавых кіслот

Пытанні і заданні

1. Які спірт трэба акісліць для атрымання кіслаты, формула якой CH3 img CH2 img CH2 img COOH? Напішыце схему дадзенай рэакцыі. Дайце назвы арганічным рэчывам.

2. Прывядзіце структурную формулу і назву карбонавай кіслаты Х, якая з’яўляецца ізамерам бутанавай кіслаты. Як можна атрымаць кіслату Х, маючы ў распараджэнні адпаведны альдэгід, сульфат медзі(II), раствор гідраксіду натрыю і дыстыляваную ваду? Напішыце ўраўненні ўсіх неабходных рэакцый, укажыце ўмовы іх працякання і растлумачце з’явы, якія назіраюцца.

3. Укажыце сцверджанні, справядлівыя для рэчыва, формула якога:

img

1. Прымяняецца ў харчовай прамысловасці
2. Выцясняе вугальную кіслату з солей
3. У адрозненне ад этанолу, рэагуе з растворам гідраксіду натрыю
4. Афарбоўвае метыларанж у чырвоны колер
5. Можа быць атрымана акісленнем этанолу KMnO4 у прысутнасці сернай кіслаты
6. Можа быць атрымана шляхам далучэння вады да этыну
7. Рэагуе з цынкам з вылучэннем вадароду
8. Гамолаг этаналю

4. У выніку награвання воднага раствору рэчыва А з аміячным растворам аксіду серабра на сценках прабіркі ўтварыўся бліскучы налёт.

Укажыце спосаб атрымання рэчыва А:

img img
img img

5. Разлічыце масу воцатнай кіслаты, якую можна атрымаць каталітычным акісленнем 1 м3 бутану (н. у.), калі выхад прадукту рэакцыі складае 95 %.