§ 34. Атрыманне і прымяненне насычаных аднаасноўных карбонавых кіслот
Атрыманне
1. Акісленне альдэгідаў і спіртоў
Як вы ўжо ведаеце, карбонавыя кіслоты ўтвараюцца пры акісленні альдэгідаў:
або
У арганічнай хіміі ў схемах працэсаў акіслення часта выкарыстоўваюць сімвал кіслароду ў квадратных дужках [O]. Тады прыведзеныя вышэй ураўненні рэакцый можна запісаць у выглядзе схемы:
У сваю чаргу, альдэгіды атрымліваюцца пры акісленні спіртоў:
або
Таму кіслоты могуць быць атрыманы пры акісленні спіртоў без вылучэння альдэгіду як прамежкавага прадукту рэакцыі:
Пры гэтым у якасці акісляльніка звычайна выкарыстоўваюць перманганат калію KMnO4 у прысутнасці сернай кіслаты.
2. Каталітычнае акісленне бутану
Воцатную кіслату можна атрымаць у выніку акіслення бутану кіслародам паветра на каталізатары:
Як відаць з ураўнення рэакцыі, з адной малекулы бутану ўтвараюцца дзве малекулы воцатнай кіслаты.
З прамысловым атрыманнем мурашынай кіслаты вы можаце пазнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы ў QR-кодзе.