§ 33. Хімічныя ўласцівасці насычаных аднаасноўных карбонавых кіслот

*Вытворныя карбонавых кіслот. Асаблівасці мурашынай кіслаты

Вытворныя карбонавых кіслот

Адным з вытворных карбонавых кіслот, якое шырока прымяняецца ў хімічнай прамысловасці, з’яўляецца воцатны ангідрыд. Воцатны ангідрыд можна атрымаць дзеяннем на воцатную кіслату такога моцнага водааднімаючага сродка, як аксід фосфару(V). Пры гэтым адбываецца рэакцыя міжмалекулярнай дэгідратацыі кіслаты:

img

Воцатны ангідрыд (бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп = 140 °С) выкарыстоўваецца ў прамысловасці для атрымання штучных валокнаў.

Вытворнымі карбонавых кіслот з’яўляюцца аміды. Адзін з самых простых амідаў — амід воцатнай кіслаты, або ацэтамід — можа быць атрыманы ў выніку награвання ацэтату амонію:

img

Некаторыя аміды прымяняюцца ў якасці лекавых сродкаў. Напрыклад, парацэтамол:

img

Амідная група img СО img NH img з’яўляецца вельмі ўстойлівай, таму злучэнні, якія змяшчаюць амідныя групы, шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Так, амідныя групы з’яўляюцца асноўнымі структурнымі элементамі малекул бялкоў.

Асаблівасці мурашынай кіслаты

У адрозненне ад іншых прадстаўнікоў насычаных карбонавых кіслот, мурашыная кіслата лёгка акісляецца. У прыватнасці, мурашыная кіслата ўступае ў рэакцыю «сярэбранага люстра», характэрнага для альдэгідаў. Для таго каб растлумачыць гэту асаблівасць мурашынай кіслаты, разгледзім уважліва яе формулу:

img

Мы бачым, што ў малекуле мурашынай кіслаты, па сутнасці, прысутнічае альдэгідная група, таму лагічна, што яна ўступае ў рэакцыю, характэрную для альдэгідаў:

img

У выніку акіслення мурашынай кіслаты ўтвараецца вугальная кіслата, якая раскладаецца на вуглякіслы газ і ваду.