§ 32. Насычаныя аднаасноўныя карбонавыя кіслоты. Наменклатура. Ізамерыя. Фізічныя ўласцівасці

*Міжкласавая ізамерыя карбонавых кіслот і складаных эфіраў

Для карбонавых кіслот магчыма міжкласавая ізамерыя са складанымі эфірамі. Напрыклад, воцатная кіслата ізамерна метылаваму эфіру мурашынай кіслаты (метылфарміату):

img

Як відаць, састаў абодвух рэчываў можа быць выражаны аднолькавай малекулярнай формулай C2H4O2.

Існуе два складаныя эфіры, якія ізамерны прапанавай кіслаце:

img

Усім тром рэчывам адпавядае малекулярная формула С3Н6 О2.

Больш падрабязна аб пабудове назваў складаных эфіраў вы можаце прачытаць у §38.