§ 23. Фізічныя ўласцівасці спіртоў. Вадародная сувязь і яе ўплыў на ўласцівасці спіртоў

Пытанні і заданні

1. Як наяўнасць гідраксільных груп у малекулах спіртоў адбіваецца на іх фізічных уласцівасцях?

2. Чаму тэмпературы кіпення спіртоў значна вышэйшыя, чым вуглевадародаў з такім самым лікам атамаў вугляроду ў малекуле?

3. Чаму тэмпература кіпення дыметылавага эфіру (–25 °С) намнога ніжэй, чым тэмпература кіпення этылавага спірту (78 °С)?

4. Чаму тэмпература кіпення расце ў радзе рэчываў: метанол, этанол, прапанол-1?

5. Растлумачце, чаму з ростам ліку атамаў вугляроду ў малекулах спіртоў іх растваральнасць у вадзе памяншаецца.

6*. Адна малекула вады можа ўтварыць чатыры вадародныя сувязі. Колькі вадародных сувязей можа ўтварыць адна малекула метанолу?

6*. Адна малекула вады можа ўтварыць чатыры вадародныя сувязі. Колькі вадародных сувязей можа ўтварыць адна малекула метанолу?

7*. Малярную масу рэчываў, якія ўяўляюць сабой лёгкакіпячыя вадкасці, можна вымераць з дапамогай прыбора, паказанага на малюнку:

img

Для вызначэння малярнай масы невядомай вадкасці X 1,000 г яе змясцілі ў шклянку Гофмана. Пасля таго як пры дапамозе высоўнага стрыжня шклянка была скінута на нагрэты пясок і рэчыва X поўнасцю выпарылася, з мернай трубкі было выцеснена 760 мл вадкасці.

а) Па выніках апісанага эксперыменту разлічыце малярную масу рэчыва X, калі вядома, што шчыльнасць пентану, вымераная ва ўмовах доследу, роўная 2,554 г/дм3.

б) Значэнне малярнай масы рэчыва X, вызначанае іншымі метадамі, роўна 32 г/моль. Устаноўлена, што памылка пры вызначэнні малярнай масы ў апісаным эксперыменце абумоўлена тым, што ў пáры рэчыва X часткова дымерызавана. Выкарыстоўваючы правільнае значэнне малярнай масы і вынікі, атрыманыя ў п. а), разлічыце, колькі малекул X2 прыпадае на кожныя 100 малекул Х у пары.

в) Прапануйце магчымую структуру рэчыва Х і растлумачце прычыну яго дымерызацыі.
(Адказ:
а) M = m/n = 1,47/0,0396 = 37,1 г/моль.
б) На 100 малекул манамеру прыходзіцца 18,6 або 19 малекул дымеру.
в) Рэчывам Х з’яўляецца метанол, які часткова дымерызаваны ў пары за кошт утварэння вадародных сувязей паміж малекуламі.)