§ 23. Фізічныя ўласцівасці спіртоў. Вадародная сувязь і яе ўплыў на ўласцівасці спіртоў

Фізічныя ўласцівасці спіртоў. Вадародная сувязь і яе ўплыў на ўласцівасці спіртоў

Пры звычайных умовах спірты ўяўляюць сабой бясколерныя вадкасці з характэрным пахам. Вышэйшыя спірты, малекулы якіх змяшчаюць вялікі лік атамаў вугляроду, — цвёрдыя рэчывы, падобныя на парафін.

Цікава ведаць

Многія спірты выяўлены ў прыродных аб’ектах. Так, вядомае пустазелле баршчэўнік змяшчае метанол; да класа спіртоў адносіцца халестэрын, які пры няправільным харчаванні адкладваецца на сценках сасудаў і перашкаджае крывацёку. Разам з тым многія спірты маюць прыемны пах, напрыклад ментол, які змяшчаецца ў лістах, сцёблах і каранях мяты:

Мал. 23.1. Мята і ментол

У табліцы 23.1 прыведзены структурныя формулы, назвы і тэмпературы кіпення насычаных аднаатамных спіртоў.

Табліца 23.1. Структурныя формулы, назвы і тэмпературы кіпення насычаных аднаатамных спіртоў СnH2n+1 img OH
Формула Назва tкіп, °C
СН3 img OH метанол 65
СН3 img CH2 img OH этанол 78
CH3 img CH2 img CH2 img OH прапанол-1 97
CH3 img CH2 img CH2 img CH2 img OH бутанол-1 118
CH3 img CH2 img CH2 img CH2 img CH2 img OH пентанол-1 138