§ 23. Фізічныя ўласцівасці спіртоў. Вадародная сувязь і яе ўплыў на ўласцівасці спіртоў

Растваральнасць спіртоў у вадзе

Разглядаючы растваральнасць спіртоў, зноў успомнім прынцып «падобнае раствараецца ў падобным». У адрозненне ад вуглевадародаў, у малекулах спіртоў маецца палярная група img OH. Палярная група img OH надае спіртам растваральнасць у вадзе, малекулы якой з’яўляюцца палярнымі. Вуглевадародны радыкал, насупраць, «перашкаджае» спіртам растварацца ў вадзе:

Мал. 23.8. Уплыў вуглевадароднага радыкала і гідраксільнай групы
на здольнасць спіртоў растварацца ў вадзе

Сапраўды, метанол, этанол і ізамерныя прапанолы змешваюцца з вадой у любых суадносінах, з павелічэннем ліку атамаў вугляроду ў малекуле спірту растваральнасць у вадзе памяншаецца.

Як бачна, наяўнасць гідраксільных груп у малекулах спіртоў надае гэтым рэчывам уласцівасці, якія адрозніваюцца ад уласцівасцей вуглевадародаў. Спірты маюць высокія тэмпературы кіпення, ніжэйшыя спірты добра раствараюцца ў вадзе. Хімічныя ўласцівасці спіртоў таксама маюць рад асаблівасцей, пра гэта пойдзе гаворка ў наступным параграфе.

Пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў газападобны пераадольваюцца сілы міжмалекулярнага ўзаемадзеяння. Таму чым мацнейшае ўзаемадзеянне паміж малекуламі рэчыва, тым вышэйшая яго тэмпература кіпення.

Асобным відам міжмалекулярнага ўзаемадзеяння з’яўляецца вадародная сувязь.

Дзякуючы наяўнасці палярных груп img OH паміж малекуламі спіртоў утвараюцца вадародныя сувязі, таму тэмпературы кіпення спіртоў намнога вышэйшыя, чым тэмпературы кіпення алканаў з такім самым лікам атамаў вугляроду ў малекулах.

Палярная група img OH надае спіртам растваральнасць у вадзе. Метанол, этанол і ізамерныя прапанолы неабмежавана растваральны ў вадзе, з павелічэннем ліку атамаў вугляроду ў малекуле спірту растваральнасць у вадзе памяншаецца.