§ 22. Насычаныя аднаатамныя спірты. Ізамерыя, наменклатура, класіфікацыя

Пытанні і заданні

1. Напішыце агульную формулу гамалагічнага рада, да якога адносяцца метылавы і этылавы спірты. У чым заключаецца небяспека гэтых спіртоў для арганізма чалавека?

2. Адным з прадстаўнікоў класа простых эфіраў з’яўляецца дыэтылавы эфір С2Н5 img О img С2Н5. Дыэтылавы эфір — бясколерная вадкасць з характэрным пахам, мае тэмпературу кіпення, роўную 35 °С. Выкарыстоўваецца ў медыцыне для анестэзіі, прымяняецца ў якасці растваральніка. Прывядзіце формулы спіртоў, ізамерных дыэтылаваму эфіру.

3. Прывядзіце назвы спіртоў, формулы якіх:

img img img

Знайдзіце сярод названых рэчываў першасны, другасны і трацічны спірты. Ці існуюць чацвярцічныя спірты?

4. Прывядзіце назвы спіртоў, шарастрыжнёвыя мадэлі малекул якіх:

img img img

Знайдзіце сярод названых рэчываў першасны, другасны і трацічны спірты.

5. Напішыце структурныя формулы і назвы васьмі ізамерных спіртоў саставу С5H11OH. Аднясіце кожны з іх да першасных, другасных ці трацічных.

6*. Насычаныя аднаатамныя спірты і простыя эфіры з’яўляюцца міжкласавымі ізамерамі. Напішыце структурныя формулы спіртоў, ізамерных прапілэтылаваму эфіру, назавіце іх па наменклатуры ІЮПАК, укажыце першасныя, другасныя і трацічныя спірты.