§ 22. Насычаныя аднаатамныя спірты. Ізамерыя, наменклатура, класіфікацыя

Наменклатура спіртоў

Назва насычанага аднаатамнага спірту складаецца з назвы адпаведнага вуглевадароду і суфікса -ол, які абазначае гідраксільную групу. Атамы вугляроду галоўнага ланцуга нумаруюць, пачынаючы з таго канца, да якога бліжэй гідраксільная група. У канцы назвы ўказваюць становішча гідраксільнай групы ў галоўным ланцугу.

Назавём усе ўпамянутыя намі спірты. У дужках прыведзены трывіяльныя назвы некаторых спіртоў, якія шырока выкарыстоўваюцца нараўне з сістэматычнымі назвамі.

img

Атамы вугляроду ў малекулах арганічных рэчываў бываюць першаснымі, другаснымі, трацічнымі і чацвярцічнымі (§ 6). Першасны атам вугляроду злучаны толькі з адным атамам вугляроду, другасны — з двума, трацічны — з трыма і чацвярцічны — з чатырма атамамі вугляроду. У залежнасці ад таго, да якога атама вугляроду (першаснага, другаснага або трацічнага) далучана група img OH, адрозніваюць першасныя, другасныя або трацічныя спірты.

З вышэйпералічаных спіртоў першаснымі з’яўляюцца этанол, прапанол-1, бутанол-1 і 2-метылпрапанол-1:

img

Другасныя спірты — прапанол-2, бутанол-2:

img

* Ненасычаныя
спірты

Прадстаўніком трацічных спіртоў з’яўляецца 2-метылпрапанол-2:

img

З ненасычанымі спіртамі вы можаце пазнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы ў QR-кодзе.

Спірты — арганічныя злучэнні, малекулы якіх змяшчаюць адну або некалькі гідраксільных груп, злучаных з вуглевадародным радыкалам.

Наяўнасць гідраксільнай групы ў малекулах спіртоў абумоўлівае іх характэрныя хімічныя ўласцівасці. Таму групу img OH называюць функцыянальнай групай.

Агульная формула насычаных аднаатамных спіртоў СnH2n+1 img OH.

У залежнасці ад таго, да якога атама вугляроду (першаснага, другаснага ці трацічнага) далучана група img OH, адрозніваюць першасныя, другасныя або трацічныя спірты.