§ 14. Прасторавая ізамерыя алкенаў

Пытанні і заданні

1. Што такое прасторавая ізамерыя алкенаў? Чым яна адрозніваецца ад ізамерыі вугляроднага шкілета і ізамерыі становішча двайной сувязі?

2. Чаму магчыма вярчэнне вакол адзінарнай сувязі вуглярод-вуглярод і немагчыма вакол двайной сувязі?

3. Для якіх з прыведзеных ніжэй злучэнняў магчыма цыс-транс-ізамерыя: а) пентэн-2; б) 2-метылбутэн-2; в) 2-метылпрапен; г) гексэн-3. Напішыце формулы цыс- і транс-ізамераў.

4. Устанавіце будову малекулы алкену і дайце яму назву па наменклатуры ІЮПАК, калі пра гэты алкен вядома наступнае: а) малярная маса алкену роўная 56 г/моль; б) малекулы алкену маюць неразгалінаваную будову; в) алкен не можа існаваць у выглядзе цыс-, транс-ізамераў.