§ 8. Гамалагічны рад і фізічныя ўласцівасці алканаў

Пытанні і заданні

1. Чаму алканы называюць гранічнымі і насычанымі вуглевадародамі?

2. Якія злучэнні ўтвараюць гамалагічны рад? Ці з’яўляюцца гамолагамі метан і этылен?

3. Алкан, які мае неразгалінаваны ланцуг з пяці атамаў вугляроду, называецца н-пентан. Састаўце формулы двух ізамераў і двух гамолагаў н-пентану. Ці з’яўляецца вуглевадарод саставу С7Н16 гамолагам пентану?

4. Прывядзіце формулы газападобных пры нармальных умовах алканаў. Ізабутан (ізамер н-бутану) мае тэмпературу кіпення, роўную –12 °С. У якім агрэгатным стане знаходзіцца ізабутан пры нармальных умовах?

5. У працэсе рамонту аўтамабіляў забруджаныя машынным маслам дэталі часам прамываюць газай. Ці можна для гэтай мэты выкарыстаць ваду або водныя растворы кіслот ці шчолачаў і чаму?

* Закон Авагадра.
Адносная шчыльнасць
газаў. Аб’ёмная доля
газу ў сумесі

6. Алканы змяшчаюцца ў нафце. Якія фізічныя ўласцівасці алканаў тлумачаць утварэнне плёнкі на паверхні вады пры пападанні ў яе нафтапрадуктаў?

7. Пабудуйце графік залежнасці тэмпературы кіпення алканаў ад ліку атамаў вугляроду ў іх малекулах.

8. Сярод пералічаных укажыце формулы гранічных вуглевадародаў: C2H6, C3H6, C8H14, C9H20.

Вы можаце пазнаёміцца з асаблівасцямі газападобнага стану рэчыва, перайшоўшы па спасылцы ў QR-кодзе.