§ 5. Прадмет арганічнай хіміі. Тэорыя будовы арганічных рэчываў

Пытанні і заданні

1. Атамы якога элемента ўваходзяць у састаў усіх арганічных рэчываў?

2. У чым сутнасць тэорыі «жыццёвай сілы»? Назавіце вучоных, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё арганічнай хіміі.

3. Як можна даказаць наяўнасць атамаў вугляроду і вадароду ў саставе малекул арганічных злучэнняў?

4. Сфармулюйце важнейшыя палажэнні тэорыі будовы арганічных рэчываў. Ці справядліва гэта тэорыя для неарганічных злучэнняў?

5. Пералічыце асноўныя прынцыпы будовы малекул арганічных злучэнняў. Чаму роўная валентнасць атамаў вугляроду ў саставе арганічных рэчываў?

6. Які тып хімічнай сувязі пераважае ў малекулах арганічных злучэнняў?

7. Пры прапусканні газападобных прадуктаў поўнага акіслення арганічнага рэчыва масай 0,508 г праз лішак вапнавай вады было атрымана 3,600 г асадку. Вылічыце масавую долю (%) вугляроду ў арганічным рэчыве.