§ 4. Кавалентная сувязь

Пытанні і заданні

1. Пры дапамозе электронных формул адлюструйце ўтварэнне кавалентных сувязей у малекулах HCl, H2O, NH3, CH4. Укажыце валентнасці элементаў у гэтых рэчывах.

2. Улічваючы, што валентнасць вадароду і хлору роўная адзінцы, вугляроду — чатыром, а кіслароду — двум, напішыце структурныя формулы малекул: CCl4, CO2, CH3Cl, C2H6, C2H4, C2H2, C2H5Cl.

3. У якой малекуле, H2O або NH3, кавалентныя сувязі больш палярныя? Састаўце структурныя формулы гэтых малекул і ўкажыце знакі частковых зарадаў на атамах.

4. Напішыце структурную формулу пераксіду вадароду H2O2. Укажыце палярныя і непалярныя сувязі.

5. У якой малекуле, O2 ці H2O2, энергія сувязі кісларод-кісларод большая?

6. Пры моцным награванні можа адбывацца разрыў сувязей у малекулах. Пры гэтым малекулы распадаюцца на атамы. Якое рэчыва, Cl2 ці N2, будзе больш устойлівым да награвання (тэрмічна ўстойлівым)?