§ 4. Кавалентная сувязь

Кратнасць кавалентнай сувязі

На знешнім слоі атама фтору маецца адзін няспараны электрон, таму валентнасць фтору ў злучэннях роўная адзінцы.

img

Ад сімвала F у структурных формулах трэба маляваць адну рысачку: F img F, H img F.

На малюнку 4.2 паказана схема ўтварэння кавалентнай сувязі ў малекуле фтору:

Мал. 4.2. Схема ўтварэння адзінарнай кавалентнай сувязі ў малекуле фтору F2

У малекуле фтору атамы звязвае адна агульная электронная пара. Такая сувязь называецца адзінарнай.

На знешнім слоі атама кіслароду маюцца два няспараныя электроны, таму валентнасць кіслароду ў злучэннях роўная двум.

img

Ад сімвала O ў структурных формулах трэба маляваць дзве рысачкі: O img O, H img O img H.

На малюнку 4.3 паказана схема ўтварэння кавалентнай сувязі ў малекуле кіслароду:

Мал. 4.3. Схема ўтварэння двайной кавалентнай сувязі ў малекуле кіслароду O2

У малекуле кіслароду атамы звязваюць дзве электронныя пары. Такая сувязь называецца двайной. Двайная сувязь больш трывалая, чым адзінарная.

На знешнім слоі атама азоту маецца тры няспараныя электроны, таму валентнасць азоту ў злучэннях роўная тром.

img

Ад сімвала N у структурных формулах трэба маляваць тры рысачкі:

img

На малюнку 4.4 паказана схема ўтварэння кавалентнай сувязі ў малекуле азоту:

Мал. 4.4. Схема ўтварэння трайной кавалентнай сувязі ў малекуле азоту N2

У малекуле азоту атамы звязваюць тры электронныя пары. Такая сувязь называецца трайной. Трайная сувязь больш трывалая, чым адзінарная і двайная.

Двайныя і трайныя сувязі маюць агульную назву кратныя.

У асноўным стане на знешнім слоі атама вугляроду маецца два няспараных электроны. Аднак атам вугляроду лёгка пераходзіць ва ўзбуджаны стан, у якім маецца чатыры няспараныя электроны:

img

У сувязі з гэтым валентнасць вугляроду можа быць роўная чатыром. У большасці злучэнняў вуглярод чатырохвалентны. Таму ў структурных формулах ад сімвала C трэба маляваць чатыры рысачкі:

img

Атамы вугляроду могуць звязвацца паміж сабой як адзінарнымі, так і кратнымі сувязямі. Напрыклад, у малекуле этану, які мае састаў С2Н6, атамы вугляроду ўтвараюць толькі адзінарныя сувязі:

img

Двайной кавалентнай сувяззю атамы вугляроду злучаны паміж сабой у малекуле этылену2Н4):

img

Трайная сувязь паміж атамамі вугляроду маецца ў малекуле ацэтылену2Н2):

img