Францыск Скарына

* Пытанні

1. Чым вядомы Сымон Будны?
2. Чаму Васіля Цяпінскага называюць прадаўжальнікам справы Францыска Скарыны?
3. Якія праблемы, актуальныя для сённяшняга грамадства, закраналі ў публіцыстычных тэкстах Сымон Будны і Васіль Цяпінскі?
4. Параўнайце афармленне старонак скарынаўскай Бібліі і «Катэхізіса» Сымона Буднага (факсімільнае выданне або электронную копію). 
У чым іх падабенства?
5. Адшукайце паштоўкі, выявы скульптур, партрэты Сымона Буднага ў інтэрнэт-прасторы. 
Які агульны элемент, прадмет сустракаецца на выявах? Чаму?
*6. Вядома, што перакананні Сымона Буднага змяняліся на працягу жыцця.
Як вы думаеце, гэта сведчанне яго няўпэўненасці або пошуку ісціны? 

*7. У тэксце «Катэхізіса» Сымона Буднага даследчыкі вылучылі наступную катэгорыю слоў: «бачити», «выховати», «краина», «личьба», «мова», «надея», «наставникъ», «прикрий», «пытанье», «справа».
Лексіка якой мовы праявілася ў гэтых адзінках?

*8. Паспрабуйце самастойна адказаць на філасофскія пытанні, змешчаныя ў «Катэхізісе»: хто такі чалавек?
Што такое рахунак сумлення?
Што такое цвёрдае пастанаўленне выправіцца? Якія галоўныя абавязкі мужа і жонкі?