Францыск Скарына

Пытанні

1. Майстрам якіх жанраў быў Францыск Скарына?
2. Якую ролю адыгрывалі прадмовы і пасляслоўі першадрукара да кніг Бібліі?
3. Якія рэнесансныя погляды Францыска Скарыны актуальныя для сучаснай моладзі, а якія не?
4. Падрыхтуйце ў групах калектыўны праект «Вобраз Францыска Скарыны ў літаратуры, скульптуры, выяўленчым мастацтве, кіно» (на выбар). 
Чаму, на вашу думку, скульптары і мастакі паказваюць асветніка менавіта такім?

5. Складзіце кластар на тэму «Францыск Скарына» па прапанаваным узоры. 

Кластар — графічнае адлюстраванне сувязей паміж ключавым словам і звязанымі з ім паняццямі; часцей у форме блокаў і стрэлак. 

6. Пазнаёмцеся з дадатковай інфармацыяй пра асобу Францыска Скарыны ў інтэрнэце. Падрыхтуйце для дзевяцікласнікаў квест па біяграфіі і творчасці асветніка.