§ 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння

Практыкаванне 235

У нарысах «Людзі і кветкі над Нёманам» вядомая пісьменніца Элаі­за Ажэшка адзначае, што ў назвах раслін беларускі народ выявіў сваю «назіральнасць, выказаную вобразна і паэтычна». Падчас падарожжаў па Гродзеншчыне Э. Ажэшка сабрала 228 назваў раслін, большасць з якіх з’яўляецца вытворнымі, напрыклад: зубнік, коткі, ліпка, малачай, маслянка, маркоўнік, рагуля, скрыпіца, хвашчай, шалястуха і інш. Вызначце, якія з вышэйназваных раслін згадвае пісьменніца:
1) ніклая фіялетавая кветка, якая, калі сціснеш яе ў пальцах, злёгку паскрыпвае;
2) калі выспявае насенне гэтай травы, торбачкі, у якіх яно знаходзіцца, пры самым маленькім дотыку вельмі мілагучна шалясцяць.
 Карыстаючыся тлумачальным слоўнікам, раскрыйце сэнс іншых назваў рас­лін. Зрабіце словаўтваральны разбор трох такіх назваў.