§ 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння
Правіла
Словы беларускай мовы падзяляюцца на невытворныя (яны не ўтварыліся ад іншых слоў: мама, ліст, сонца) і вытворныя (утвораныя ад іншых слоў: мамін, ліставанне, сонечны). Словаўтварэнне мае справу толькі з вытворнымі словамі. Вытворныя словы маюць утваральную аснову. Слова «аснова» ў гэтым тэрміне ўжываецца ўмоўна: утваральнай асновай могуць з’яўляцца слова Новыя словы ўтвараюцца па пэўных правілах і мадэлях. Напрыклад, па мадэлі «назоўнік + Пры ўтварэнні слоў выкарыстоўваюцца марфемы, якія называюцца словаўтваральнымі. Такія марфемы (прыстаўкі, суфіксы, постфіксы) далучаюцца да ўтваральнай асновы і ўтвараюць слова з новым значэннем: |
Кожная частка складанаскарочанага слова пішацца так, як бы яна пісалася ў поўным слове: медсястра (медыцынская сястра), гаркам (гарадскі камітэт), заапарк (заалагічны парк). У пачатку другой часткі захоўваюцца літары і, е, я, ю, апостраф перад імі не ставіцца: дзяржінспекцыя, Мінюст. Складанаскарочаныя словы, якія абазначаюць назвы ўстаноў, арганізацый, часта пішуцца з вялікай літары: Нацбанк, Саўмін. |
|
Індывідуальна-аўтарскія наватворы — гэта словы, якія ствараюцца і ўжываюцца носьбітамі мовы, у тым ліку пісьменнікамі, грамадскімі дзеячамі, вучонымі, з пэўнымі стылістычнымі мэтамі. Аказіяналізмы не зафіксаваны ў слоўніках сучаснай беларускай мовы, але іх нельга разглядаць як прыклад парушэння словаўтваральных норм. |