Печатать книгуПечатать книгу

§ 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння
Напечатано:: Гость
Дата: Вторник, 7 Май 2024, 01:47

Правіла

Словы беларускай мовы падзяляюцца на невытворныя (яны не ўтварыліся ад іншых слоў: мама, ліст, сонца) і вытворныя (утвораныя ад іншых слоў: мамін, ліставанне, сонечны). Словаўтварэнне мае справу толькі з вытворнымі словамі.

Вытворныя словы маюць утваральную аснову. Слова «аснова» ў гэтым тэрміне ўжываецца ўмоўна: утваральнай асновай могуць з’яўляцца слова , аснова , некалькі слоў некалькі асноў , частка слова і цэлае слова , часткі слоў , літары   гукі    , што паслужылі для ўтварэння новага слова.

Новыя словы ўтвараюцца па пэўных правілах і мадэлях. Напрыклад, па мадэлі «назоўнік +   назоўнік са значэннем ‘асоба жаночага полу паводле роду дзейнасці’» ўтварыліся словы настаўніца і чараўніца +   +  ; па мадэлі дзеяслоў са значэннем ‘завяршыцъ дзеянне’» ўтварыліся словы адпрацаваць і адламаць  .

Пры ўтварэнні слоў выкарыстоўваюцца марфемы, якія называюцца словаўтваральнымі. Такія марфемы (прыстаўкі, суфіксы, постфіксы) далучаюцца да ўтваральнай асновы і ўтвараюць слова з новым значэннем: ,  ,        .

Складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры) могуць утварацца:
а) з частак слоў ці часткі слова і другога поўнага слова:
леспрамгас (лясная прамысловая гаспадарка), медпрэпарат (медыцынскі прэпарат);
б) з пачатковых гукаў слоў:
МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод), НАН (Нацыянальная акадэмія навук);
в) з пачатковых літар слоў:
МДЛУ (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), УП (унітарнае прадпрыемства);
г) з часткі першага слова і пачатковых гукаў наступных слоў або пачатковых гукаў першых слоў і часткі наступнага слова: 
БелАЭС (Беларуская атамная электрычная станцыя), ЭЛіМБел (Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі).

Кожная частка складанаскарочанага слова пішацца так, як бы яна пісалася ў поўным слове: медсястра (медыцынская сястра)гаркам (гарадскі камітэт), заапарк (заалагічны парк). У пачатку другой часткі захоўваюцца літары і, е, я, ю, апостраф перад імі не ставіцца: дзяржінспекцыя, Мінюст.

Складанаскарочаныя словы, якія абазначаюць назвы ўстаноў, арганізацый, часта пішуцца з вялікай літары: Нацбанк, Саўмін.

Словаўтваральныя нормы — гэта прынятыя ў грамадстве правілы ўтварэння слоў паводле пэўных словаўтваральных мадэлей.

У шматлікіх тэкстах сустракаюцца індывідуальна-аўтарскія наватворы, ці аказіяналізмы, аказіянальныя словы, якія ўтвараюцца па вядомых у мове словаўтваральных мадэлях:   .

Індывідуальна-аўтарскія наватворы — гэта словы, якія ствараюцца і ўжываюцца носьбітамі мовы, у тым ліку пісьменнікамі, грамадскімі дзеячамі, вучонымі, з пэўнымі стылістычнымі мэтамі. Аказіяналізмы не зафіксаваны ў слоўніках сучаснай беларускай мовы, але іх нельга разглядаць як прыклад парушэння словаўтваральных норм.

Практыкаванне 214

 Прачытайце верш. Растлумачце, чаму ён так называецца.

Чайка над жытам

Збіраюся ў госці 
да мора цяпер я.сн
Замошша, Замосце, 
Зарэчча, Зазер’е — 
у хмурным прыволлі
прасёлак закружыць.
За полем — Заполле,
За лугам — Залужжа,
А потым — Залессе,
А побач — Загор’е.
Калышуцца воддальм
Ля спелага бору
Туманныя воды
Крынічнага мора.
                                  А. Вялюгін.

На аснове якіх прымет узніклі назвы паселішчаў, згаданыя ў вершы? Вызначце ўтваральныя асновы для геаграфічных назваў і выдзеленых слоў.
• Растлумачце напісанне слоў з падоўжанымі зычнымі.
 Як вы разумееце выраз спелы бор? Прывядзіце прыклады іншых народных эпітэтаў і параўнанняў.
 Раскажыце пра ўтварэнне назвы свайго населенага пункта.

 

Практыкаванне 215

Запішыце назвы асоб жаночага полу, утвораныя з дапамогай суфік­-
саў -к-, -льшчыц-, -янк-, -іх-, -лл-, -іц-, -ніц-, -оўн-. Ад якіх слоў яны ўтва­рыліся?

‘Жанчына, якая танцуе’, ‘смуглая жанчына, дзяўчына’, ‘дачка лесніка’, ‘тая, хто займаецца прадзеннем’,‘спецыяліст па шліфаванні’, ‘жонка Лявона’, ‘маладая замужняя жанчына’, ‘тая, што прымае ўдзел у чым-небудзь’.

Графічна пакажыце ўтваральныя асновы і словаўтваральныя сродкі. Якія змены адбыліся ва ўтваральных асновах?
З дзвюма назвамі асоб паводле роду дзейнасці складзіце сказы.
Які твор Я. Купалы суадносіцца з назвай, што мае значэнне ‘дачка бондара’?

Практыкаванне 216

 Разгледзьце схему «Спосабы словаўтварэння». Запоўніце яе словамі для даведкі.

Д л я  д а в е д к і: добраўпарадкаваны, бледна-ружовы, засмяяцца, прадзед, шырокафарматны, сасоннік, смела, глыбокапаважаны, прыдарожны, газападобны, браняносец, заснежыцьф.

Прывядзіце ўласныя прыклады да кожнага спосабу словаўтварэння.
Якія злучальныя галосныя могуць удзельнічаць ва ўтварэнні складаных слоў?

Практыкаванне 217

Прачытайце табліцу. Што новага вы даведаліся пра спосабы слова­ўт­варэння?

Карыстаючыся інфармацыяй з табліцы, складзіце схему «Спосабы сло­ваўт­варэння ў сучаснай беларускай мове». Падрыхтуйце паведамленне пра спосабы ўтварэння слоў.
Разбярыце па саставе словы чарнавокі, мімаволі, першакурснік.

Практыкаванне 218

Прачытайце тэкст, утвараючы ад дзеясловаў, запісаных у дужках, дзее­пры­метнікі. Дайце тэксту загаловак.

Першае, з чым дарослыя знаёмілі дзяцей, былі цацкі. Для малень­кіх каліс(?)ці майстравалі кружолку — драўляны кружок, у цэнтры якога прадз..валі стрыжань з (завастрыць) канцом. З лазовых і в..р­бовых пруткоў хлапчукі майстравалі свісткі.

Прасцей за ўсё было зрабіць звычайную пі(с/ш)чалку: прыклаў лісцінку пырнік.. да губ і пі(с/ш)чы.

А як абы(?)сціся (у/ў)летку жэўжыку без гушкалак? На сукі дрэў, што стаялі побач, клалі тоўстую палку, да якой прывяз(?)валі канцы вяроўкі. Дастаткова (на)сярэдзіну вяроўкі пакласці (не/ня)вялікую дошчачку, каб можна было гушкацца.

Вельмі простым быў драўляны канёк, у якім (нагрэць) жалезным прутком былі (прапаліць) дз(?)ве дзіркі для працягвання вяровачкі. На ніжняй час(?)цы канька замацоўвалім тоўсты дрот. Дзеці каталіся па лёдзе на адным каньку, а..штурхоўваючыся другой нагой.

На плоце агарода вешалі вятрак.сн Ён уяўляў дз(?)ве шыро­кія лучы­ны, (звязаць) крыж(?)на(?)крыж і (накалоць) на цвік, які быў (убіць) у палку. Паз(?)ней сталі рабіць драўляны самалёт, што быў (замацаваць) на кіі і (у/ў)перадзе меў прапелер з (выразаць) лу­чынкі (Паводле А. Лакоткі, С. Барыса).

Растлумачце напісанне арфаграм у словах. Спішыце два апошнія абзацы тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.
 Шляхам падбору роднасных слоў растлумачце значэнні слоў кружолка, пішчалка, свісток. Ад якіх слоў яны ўтварыліся? Назавіце ўтваральныя асновы і словаўтваральныя сродкі.
Знайдзіце ў тэксце па пяць-шэсць слоў, што адпавядаюць кожнаму з прыведзеных у табліцы спосабаў марфалагічнага (марфемнага) словаўтварэння. Запішыце словы ў пачатковай форме ў адпаведныя графы табліцы.

 Разгледзьце фотаздымак. Якія цацкі на ім адлюстраваны і з чаго яны зроб­лены? Карыстаючыся рознымі крыніцамі інфармацыі, раскажыце пра бела­рускія прадпрыемствы, на якіх вырабляюць дзіцячыя цацкі.

Практыкаванне 219

Разгледзьце схему. Вызначце, ад якіх часцін мовы назоўнікі ўтвараюцца бяссуфіксным (нульсуфіксальным) спосабам. Растлумачце, якія змены адбываюцца ва ўтваральных асновах пры словаўтварэнні.

Практыкаванне 220

 Прачытайце прыказкі і прымаўкі. Як вы разумееце іх сэнс?

1. Помста ..часця не прыносіць.
2. Ад панскай дапамогі не па­цягн..ш ногі.
3. У сабач..ю скуру ўле..ці.
4. З а..кладу няма ладу.
5. Каб выбіць л..ноту, трэба даць работу да сёмагам пот.. .
6. У скокі па..сці.
7. Багац..е за грошы не куп..ш.

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце напісанне арфаграм.
Падкрэсліце словы, утвораныя пры дапамозе бяссуфікснага спосабу. Абгрун­туйце свой выбар.

Практыкаванне 221

Прачытайце тэкст, устаўляючы замест шматкроп’я прапушчаныя словы (карыстайцеся словамі для даведкі). Падбярыце загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай тэксту.

Адкуль узнікла слова стол? Хутчэй за ўсё, ад дзеяслова ста­віць. Бо ў даўнія часы сям’я ўсаджвалася на траве ці долу ў хаце перад рассцеленым абрусам. Месца, якое было прызначана, каб ставіць розныя стравы, і называлася стол.

Пасля, каб было зручнейм, яго прыўзнялі на падпоркі (ножкі), а ўсе члены сям’і ўсаджваліся каля яго на лавы. Так утварылася ... — месца для прыёму ежы, для частавання гасцей ці проста для бяседы, каб пасядзець ды пагаманіць. Засцілалі стол кавалкам палатна, які называлі ... .

Гаспадар садзіўся на пачэсным месцы адзін, як бы прад (перад) сталом. Адсюль узнікла слова ... — так называлі адмыслова зробленае і багата прыбранае сядзенне для старэйшага ў родзе, гаспадара, правадыра, князя. Горад, у якім жыў князь, дзе знаходзіўся яго ... (трон), пачаў называцца стольным горадам, або ... .

Ішлі гады, а слова стол прымала на сябе ўсё новыя значэнні.сн

Слова стол у слоўніках абрасло цэлым гняздом утвораных ад яго новых слоў. Месца, куды можна зайсці, каб пад’есці, назвалі ... . А сам працэс прыёму ежы стаў называцца словам ... . Набор мэблі ў тым ці іншым пакоі паклікаў да жыцця слова ..., якое неўзабаве на­было шырэйшы сэнс — забеспячэнне прыладамі, мэбляй цэлага прад­прыемства ці ўстановы (Паводле У. Юрэвіча).

Д л я  д а в е д к і: настольнік, сталоўка, прастол, абсталяванне, застолле, сталіца, сталаванне.

Вызначце, якія з устаўленых у тэкст слоў з’яўляюцца вытворнымі. Растлумачце, якімі спосабамі яны ўтварыліся.

 Якім роднасным словам можна замяніць назоўнік сталоўка? Як яно ўтва­рылася? Ці могуць гэтыя словы ўзаемазамяняцца і выкарыстоўвацца ў адным стылі?
Спішыце апошні абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя словы. Падкрэсліце словы, утвораныя бяссуфіксным спосабам.
 Разгледзьце рэпрадукцыю карціны І. Пратасені «Хлеб». Апішыце стол, нама­ля­ваны мастаком.

Практыкаванне 222

Прачытайце тэкст. Да якога стылю ён адносіцца? Падбярыце да тэксту за­галовак у адпаведнасці з тэмай.

Па дзюбе птушкі можна вызначыць, чым яна харчуецца. У птушак, якія харчуюцца зернем і ягадамі, цвёрдая і тоўстая дзюба.сн У тых, штом кормяцца насяко­мымі, дзю­ба танейшая і значна слабейшая. У драпежных пту­шак дзюба кручком. У вадаплаўных — пляскатая, з ра­га­вымі пласцінкамі і зубчыкамі.

«Водная» дзюба ў гусей, качак, леб..дзяў, фламін­га, ... . «Драпежную» дзюбу маюць арлы, ястр..бы, со­вы, ... . «Нас..комаедная» дзюба ў стрыжоў, ластавак, мухаловак, ... . «Зерн..едная» дзюба — сродак харчавання сн..гіроў, кры­ж..дзюбаў, шчыглоў, ... (Паводле І. Чайкі).

Выпішыце з тэксту вытворныя назвы дзюб. Растлумачце праз падбор адна­каранёвых слоў, як яны ўтварыліся. Вызначце спосаб утварэння.
Спішыце другі абзац, устаўляючы прапушчаныя літары і дапаўняючы пералік птушак уласнымі прыкладамі
 Складзіце сказы са словам журавель у наступных значэннях: а) ‘вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай’; б) ‘прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады’. У якім сказе слова журавель з’яўляецца вытворным? Якім спосабам яно ўтварылася?
• Выпішыце з тэксту прыметнікі ў форме вышэйшай ступені параўнання. Пакажыце, як яны ўтварыліся. Формаўтваральныя ці словаўтваральныя суфіксы ўдзельнічалі ва ўтварэнні формы ступені параўнання?
 Карыстаючыся інфармацыяй грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Баць­каўшчыны», раскажыце аб праектах і праграмах па захаванні біялагічнай разнастайнасці, якія рэалізуюцца ў нашай краіне.

Практыкаванне 223

«Зашыфруйце» назвы. Як называюцца словы, што вы запісалі? Прачытайце іх услых. Вызначце ўтваральныя асновы.

У з о р: сумеснае прадпрыемства → СП.

Беларуска-рускі слоўнік, Мінскі аўтамабільны завод, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, сродкі масавай інфармацыі, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, цеплавая электрацэнтраль, Вя­лікае Княства Літоўскае, лясная гаспадарка, дзяржаўнае страхаванне, Міжна­родны алімпійскі камітэт, Кантынентальная хакейная ліга.

Падбярыце з перыядычнага друку і запішыце шэсць сказаў са складанаска­рочанымі словамі. Растлумачце ўтварэнне і правапіс гэтых слоў.

Практыкаванне 224

Прачытайце тэкст. Вызначце яго кампазіцыйную схему і тып. Абгрунтуйце сваю думку.

Бібліятэка «Алмаз»

Напэўна, няма такога беларуса, які не ведаў бы пра існаванне На­цыянальнай бібліятэкі Беларусі, бо гэта адна з самых галоўныхм сла­вутасцейф нашай краіны. Праз запамінальную форму будынка яго ў народзе называюць «Алмаз». Але мала хто ведае, як сапраўды называецца такая геаметрычная форма. Дык вось, гэта ромбакубаактаэдр — паўправільны шматграннік, грані якога складаюць 18 квадратаў і 8 трох­вугольнікаў. І ўсё ж «ромбакубаактаэдр» не такое мілагучнае слова, як «алмаз».

Біблі..тэка мае меды..фасад — шматкал..ровы экран са святлоды..даў па ўсёй паверхні будынк.. . Плошча меды..фасада скла­дае 1985 квадратных метраў. У цёмны час сутак ён паказ..вае роз­ныя малюнкі: ад народных арнаментаў да р..кламы п..пулярных беларускіх брэндаў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі добра вядома ў свеце. Па версіі амерыканскага выдання Flavorwire ў 2013 го­дзе яна заняла 11-е месца ў рэйтынгу фантастычных архітэктурных работ, а паводле сайта Vilage of Joy — 24-е месца ў спісе самых незвычайных збудаванняў свету. Яшчэ наша бібліятэка ўклю­чана ў расійскую кнігу «100 самых дзіўных да­сяг­ненняў сучаснай архітэктуры» і згадваецца ў берлінскім выданні «Лепшыя бібліятэкі свету» (Паводле Э. Гарошкі).

Форму якой фігуры мае Нацыянальная бібліятэка Беларусі? Чым знакамітая яна ў свеце?
Знайдзіце ў тэксце складаныя словы. Вызначце, як яны ўтварыліся.
Запішыце назву Нацыянальнай бібліятэкі ў выглядзе абрэвіятуры.
l Вызначце, якія канчаткі будуць мець назоўнікі будынак, бібліятэка, алмаз, архітэктура, выданне ў родным і месным склонах адзіночнага ліку.
Спішыце другі абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце іх напісанне.
 Разгледзьце фотаздымак. Якія пачуцці ў вас выклікае выява на будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі?
Карыстаючыся рознымі крыніцамі, падрыхтуйце для сваіх аднакласнікаў завочную экскурсію ў залу рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выканайце інтэрактыўнае заданне «Спосабы словаўтварэння».

Практыкаванне 225

Прачытайце тэкст. Раскажыце, як утвараюцца новыя словы ў белару­с­кай мове, што лічыцца словаўтваральнай нормай.

Утварэнне новых лексічных адзінак у мове або ўзнаўленне ў пра­цэ­се маўлення тых, што ўжо існуюць, адбываецца паводле пэўных правіл словаўтварэння і на ўзор адпаведных мадэлей. Таму калі пад літаратурнай нормай разумець прынятыям ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, словазмянення, словаўжывання і г. д., то словаўтваральнай нормай трэба лічыць утварэнне слоў і іх ужыванне ў строгай адпаведнасці з правіламі словаўтварэння, што існуюцьф у беларускай літаратурнай мове.

Напрыклад, у перыядычным друку сустракаецца слова выступоў­ца ў значэнні і на ўзор утварэння слова прамоўца. Аднак калі пра­моўца ўтворана ад назоўніка прамова з дапамогай прадуктыў­нага ў сучаснай беларускайс мове суфікса -ц-(а) (прамова — прамоў-ц-а), то выступоўца можа быць суаднесена толькі з дзеясловам высту­піць (выступаць): выступіць — выступ-оўц-а. А суфікс -оўц-(а) не ўласцівы сло­ваўтваральнай сістэме беларускай мовы.

Як і ўсе літаратурныя нормы, словаўтваральныя нормы могуць мя­няцца. Толькі маўленчая практыка вырашае лёс таго ці іншага слова або запазычання, якія не адпавядаюць словаўтваральным сувязям і адносінам, што існуюць у сучаснай літаратурнай мове (Паводле А. Лукашанца).

 Раскрыйце значэнне тэрмінаў словаўтваральная сістэма, прадуктыўны суфікс.
• Складзіце схему першага сказа.

Практыкаванне 226

Утварыце ад асноў прапанаваных назоўнікаў і дзеясловаў назвы асоб з дапамогай суфіксаў -ак-, -як-, -ок-, -нік-, -ач-, -ыст-, -іст-, -ун-, -ец-.

Выхваляцца, слухаць, страляць, мора, труба, флей­та, лес, ласавацца, піяніна, касіць.

Практыкаванне 227

Дапоўніце схемы словаўтваральна ўзаемазвязанымі словамі.

І. Д л я  д а в е д к і: добра, дабрата (дабрыня), падабрэць, дабро, дабрэць.

ІІІ. Д л я  д а в е д к і: межавы, замежны, размежаваны (адмежаваны), размежаванне (адмежаванне), размежаваць (адмежаваць).

ІІІ. Д л я  д а в е д к і: межавы, замежны, размежаваны (адмежаваны), размежаванне (адмежаванне), размежаваць (адмежаваць).

Практыкаванне 228

Ад прапанаваных назоўнікаў утварыце пры­метнікі з дапамогай розных суфіксаў. Складзіце і запішыце словазлучэнні з утворанымі прыметнікамі. Растлумачце розніцу ў зна­чэнні слоў. Назавіце сэнсаадрознівальныя марфемы.

Лёд, гліна, гонар, вада, кветка.

Практыкаванне 229

Падбярыце да рускамоўных словазлучэнняў беларускія аднаслоўныя адпаведнікі.

1) У з о р: слишком поздно — запозна.
Слишком близко; слишком высоко; слишком дорого; слишком мало.

2) У з о р: становиться ярче, яснее, выразительнее — яскравець.
Становиться более горячим; становиться короче; становиться злым, сердитым; становиться более острым.

3) У з о р: стать многолюднее — палюднець.
Стать чище; стать лучше; стать более ласковым; стать более звучным, громким.

4) У з о р: место, где было гумно, — гумнішча.
Место, где стоял или стоит замок; место, где стоял хлев; место, где стояла мельница; поле, на котором растёт или рос картофель.

5) У з о р: место за углом дома, за домом — завуголле.
Место за забором; место за хлевом; то, что расположено за лугом; место за огородами.

Практыкаванне 230

Вызначце, якія словаўтваральныя нормы парушаны пры ўтварэнні слоў (няправільны выбар прыстаўкі, суфікса, памылкі ў корані слова).

Дажджаваты, подчарк, савёнак, пілотка (у якасці пары пілот ‘мужчына’ — пілотка ‘жанчына’), адміральша, пескавы (ад пясок), культурэнна, падцвердзіць, французка.

Практыкаванне 231

Прачытайце тэкст, раскрываючы дужкі. Падбярыце загаловак. Раскажыце пра сэнсаадрознівальную ролю словаўтваральных марфем.

Быў на занятках музычнага ўніверсітэта. З нашага класа ходзяць усяго тры чалавекі. Шчыра кажучы, я таксама вагаўся: браць (абанент, абанемент) ці не браць? Але Валодзя напусціўсял: «Дзівак! Калі ты яшчэ будзеш мець такую магчымасць? Бяры!» Узяў і не каюся.

Дзве-тры гадзіны музыкі і (цэльны, цэлы) тыдзень потым (аж да наступных заняткаў) а..чуваеш у сабе нейкую ..часліва-трапяткую радасць як бы дакрануўся да чагос..ці сонечнага кры..тальна-чыстага н..выказна-(цудоўнага, цудадзейнага). Нішто мусіць так не пранікае ў самыя патае..ныя куточкі (чалавечай, чалавечнай) душы як музыка!

Музыка музыка... Як абядняем мы сябе а..крадваем калі апраўдва..чыся (заняткам, занятасцю) або (неразуменнем, непаразуменнем) вялікай музыкі па..бягаем яе. Музыку трэба слухаць як найчасцей! Я (пераканальны, перакананы) што нават тады калі ч..ла­век яшчэ не ўмеў (выгаворваць, гаварыць) ён ужо слухаў музыку. Музыку в..сновага лес.. летняй навальніцы асенняга выра.. (зімовай, зімовачнай) завірухі. Музыку ср..бнагалосых ручаёў (абуджальнай, абуджанай) з..млі чыстага неба...

Музыка, як і прырода, супакойвае, ачышчае чалавека, абуджае ў ім імкненне да светлага (высознага, высокага) (Паводле З. Прыгодзіча).

Чаму аўтар сцвярджае, што мы абядняем сябе, калі не слухаем музыку?
Назавіце сучасных беларускіх кампазітараў. Якую музыку яны пішуць?
Спішыце другі і трэці абзацы тэксту, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапу­шча­ныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Абгрунтуйце напісанне арфаграм.
• Перабудуйце сказ з простай мовай у сказ з ускоснай мовай і запішыце. Пад­крэсліце граматычную аснову.

ПЯСЧАНЫ — ПЯСОЧНЫ

Пясчáны — пакрыты пяском; з аднаго пяску (пясчаная выспа); з вялікай прымессю пяску; той, у якім шмат пяску (пясчаная глеба).

Пясóчны — які мае адносіны да пяску; з пяску (пясочны гадзіннік); шаравата-жоўты, колеру пяску (паліто пясочнага колеру); прыгатаваны з сухога, рассыпістага цеста (пясочнае пірожнае).

Практыкаванне 232

Прачытайце. Вызначце, у якіх словах парушаны словаўтваральныя нор­мы. Выправіце недакладнасці і запішыце сказы.

1. Многа разбурэнняў прыносілі на нашу зямлю шматлікія заваёў­шчыкі.
2. За касарамі ішлі жанчыны, падварушваючы скошаную траву.
3. На пероне людзі чакалі рыгскі цягнік.
4. Паабапал вуліцы цягнуліся шматпавярхоўныя дамы´.
5. На пасяджэнні была пастаўлена задача папафарсіраваць падзеі.
6. Нашы канькабежчыкі не пакі­нулі канкурэнтам ніводнага шансу.
7. У гэтым інтэрнэт-магазіне мож­на набыць канцылярныя тавары.

Практыкаванне 233

Прачытайце. Ці зафіксаваны словы з тэксту са значэннем ‘назва маладой істоты’ ў лексікаграфічных крыніцах? Ці можна лічыць утварэнне гэтых слоў парушэннем нормы?

Як толькі ў дзіцяці пачынае фарміравацца свая метамова, бацькі адзначаюць яго здольнасць да словатворчасці. Так з’яві­ліся словы: лямпяня, лямпіха, садніца, праўдун, малакуля.

Лямпяня — дзіця лямпы. Ты будзеш лямпа, а я — тваё лямпяня.

Лямпіха — у значэнні ‘лямпа як жанчына’. Ты лямпіха, а я — тваё лямпяня.

Садніца — тая, хто наведвае дзіцячы сад. — Ты школьніца? Ты хо­дзіш у школу? — Не, я садніца. Я хаджу ў сад.

Праўдун — той, хто гаворыць праўду. Я праўдун. Я ніколі не падманваю дарослых.

Малакуля — карова, якая дае многа малака. Ці прыйшла наша малакуля? (Паводле інтэрнэт-крыніц).

Па якіх мадэлях утвораны словы? Падбярыце да наватвораў зафіксаваныя ў слоўніках лексічныя адзінкі такой самай будовы. Вызначце сло­ва­ўтваральныя сродкі.

Практыкаванне 234

Прачытайце. Вызначце, як утварыліся аўтарскія наватворы.

1. Калі здаволіццам лістабой — стаяць ..чарнелыя дрэвы самі сабой (Р. Барадулін).
2. Ты красуй у яркай квец..ні, шумнаспеўны мой родны край! (В. Максімовіч).
3. Лістотна крылаціцца дрэва жыц..я (Р. Барадулін).
4. Ля вязаў басаножыць шматгалос..е (М. Мятліцкі).
5. С..ветла самоціцца сад соннарукі (Р. Барадулін).
6. З асмужаныхсл пр..стораў Беларусі гл..дзім мы ўсе ў касмічны недасяг (У. Верамейчык).
7. Усміха..ся ранак мне ружовы, г..маніў стазвонна белы свет (В. Максімовіч).
8. Вятрам а..крытае паднеб’е прадз..мута сіверам скразным (М. Мятліцкі).

Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Практыкаванне 235

У нарысах «Людзі і кветкі над Нёманам» вядомая пісьменніца Элаі­за Ажэшка адзначае, што ў назвах раслін беларускі народ выявіў сваю «назіральнасць, выказаную вобразна і паэтычна». Падчас падарожжаў па Гродзеншчыне Э. Ажэшка сабрала 228 назваў раслін, большасць з якіх з’яўляецца вытворнымі, напрыклад: зубнік, коткі, ліпка, малачай, маслянка, маркоўнік, рагуля, скрыпіца, хвашчай, шалястуха і інш. Вызначце, якія з вышэйназваных раслін згадвае пісьменніца:
1) ніклая фіялетавая кветка, якая, калі сціснеш яе ў пальцах, злёгку паскрыпвае;
2) калі выспявае насенне гэтай травы, торбачкі, у якіх яно знаходзіцца, пры самым маленькім дотыку вельмі мілагучна шалясцяць.
 Карыстаючыся тлумачальным слоўнікам, раскрыйце сэнс іншых назваў рас­лін. Зрабіце словаўтваральны разбор трох такіх назваў.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Якія словы называюцца вытворнымі, а якія — невытворнымі?
Прывядзіце прыклады.

2. Што такое ўтваральная аснова?
Якія тыпы ўтваральных асноў вы ведаеце?
Прывядзіце прыклады.

3. Якія словаўтваральныя сродкі выкарыстоўваюцца пры ўтварэнні новых слоў?

4. Якія змены могуць адбывацца ў асновах пры ўтварэнні слоў?
Прывядзіце прыклады.

5. Назавіце асноўныя спосабы ўтварэння слоў.
Якія з іх адносяцца да марфалагічных (марфемных), а якія — да немарфалагічных (немарфемных)?
Прывядзіце прыклады.

6. Што разумеюць пад словаўтваральнай нормай?
Прывядзіце прыклады парушэння словаўтваральнай нормы.

7. З якой мэтай аўтары выкарыстоўваюць у сваіх творах індывідуальна-аўтарскія словы?

Тэставая работа па словаўтварэнні