§ 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння

Практыкаванне 224

Прачытайце тэкст. Вызначце яго кампазіцыйную схему і тып. Абгрунтуйце сваю думку.

Бібліятэка «Алмаз»

Напэўна, няма такога беларуса, які не ведаў бы пра існаванне На­цыянальнай бібліятэкі Беларусі, бо гэта адна з самых галоўныхм сла­вутасцейф нашай краіны. Праз запамінальную форму будынка яго ў народзе называюць «Алмаз». Але мала хто ведае, як сапраўды называецца такая геаметрычная форма. Дык вось, гэта ромбакубаактаэдр — паўправільны шматграннік, грані якога складаюць 18 квадратаў і 8 трох­вугольнікаў. І ўсё ж «ромбакубаактаэдр» не такое мілагучнае слова, як «алмаз».

Біблі..тэка мае меды..фасад — шматкал..ровы экран са святлоды..даў па ўсёй паверхні будынк.. . Плошча меды..фасада скла­дае 1985 квадратных метраў. У цёмны час сутак ён паказ..вае роз­ныя малюнкі: ад народных арнаментаў да р..кламы п..пулярных беларускіх брэндаў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі добра вядома ў свеце. Па версіі амерыканскага выдання Flavorwire ў 2013 го­дзе яна заняла 11-е месца ў рэйтынгу фантастычных архітэктурных работ, а паводле сайта Vilage of Joy — 24-е месца ў спісе самых незвычайных збудаванняў свету. Яшчэ наша бібліятэка ўклю­чана ў расійскую кнігу «100 самых дзіўных да­сяг­ненняў сучаснай архітэктуры» і згадваецца ў берлінскім выданні «Лепшыя бібліятэкі свету» (Паводле Э. Гарошкі).

Форму якой фігуры мае Нацыянальная бібліятэка Беларусі? Чым знакамітая яна ў свеце?
Знайдзіце ў тэксце складаныя словы. Вызначце, як яны ўтварыліся.
Запішыце назву Нацыянальнай бібліятэкі ў выглядзе абрэвіятуры.
l Вызначце, якія канчаткі будуць мець назоўнікі будынак, бібліятэка, алмаз, архітэктура, выданне ў родным і месным склонах адзіночнага ліку.
Спішыце другі абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце іх напісанне.
 Разгледзьце фотаздымак. Якія пачуцці ў вас выклікае выява на будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі?
Карыстаючыся рознымі крыніцамі, падрыхтуйце для сваіх аднакласнікаў завочную экскурсію ў залу рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выканайце інтэрактыўнае заданне «Спосабы словаўтварэння».