§ 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння

Практыкаванне 223

«Зашыфруйце» назвы. Як называюцца словы, што вы запісалі? Прачытайце іх услых. Вызначце ўтваральныя асновы.

У з о р: сумеснае прадпрыемства → СП.

Беларуска-рускі слоўнік, Мінскі аўтамабільны завод, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, сродкі масавай інфармацыі, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, цеплавая электрацэнтраль, Вя­лікае Княства Літоўскае, лясная гаспадарка, дзяржаўнае страхаванне, Міжна­родны алімпійскі камітэт, Кантынентальная хакейная ліга.

Падбярыце з перыядычнага друку і запішыце шэсць сказаў са складанаска­рочанымі словамі. Растлумачце ўтварэнне і правапіс гэтых слоў.