§ 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння

Практыкаванне 222

Прачытайце тэкст. Да якога стылю ён адносіцца? Падбярыце да тэксту за­галовак у адпаведнасці з тэмай.

Па дзюбе птушкі можна вызначыць, чым яна харчуецца. У птушак, якія харчуюцца зернем і ягадамі, цвёрдая і тоўстая дзюба.сн У тых, штом кормяцца насяко­мымі, дзю­ба танейшая і значна слабейшая. У драпежных пту­шак дзюба кручком. У вадаплаўных — пляскатая, з ра­га­вымі пласцінкамі і зубчыкамі.

«Водная» дзюба ў гусей, качак, леб..дзяў, фламін­га, ... . «Драпежную» дзюбу маюць арлы, ястр..бы, со­вы, ... . «Нас..комаедная» дзюба ў стрыжоў, ластавак, мухаловак, ... . «Зерн..едная» дзюба — сродак харчавання сн..гіроў, кры­ж..дзюбаў, шчыглоў, ... (Паводле І. Чайкі).

Выпішыце з тэксту вытворныя назвы дзюб. Растлумачце праз падбор адна­каранёвых слоў, як яны ўтварыліся. Вызначце спосаб утварэння.
Спішыце другі абзац, устаўляючы прапушчаныя літары і дапаўняючы пералік птушак уласнымі прыкладамі
 Складзіце сказы са словам журавель у наступных значэннях: а) ‘вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай’; б) ‘прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады’. У якім сказе слова журавель з’яўляецца вытворным? Якім спосабам яно ўтварылася?
• Выпішыце з тэксту прыметнікі ў форме вышэйшай ступені параўнання. Пакажыце, як яны ўтварыліся. Формаўтваральныя ці словаўтваральныя суфіксы ўдзельнічалі ва ўтварэнні формы ступені параўнання?
 Карыстаючыся інфармацыяй грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Баць­каўшчыны», раскажыце аб праектах і праграмах па захаванні біялагічнай разнастайнасці, якія рэалізуюцца ў нашай краіне.