§ 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння

Практыкаванне 221

Прачытайце тэкст, устаўляючы замест шматкроп’я прапушчаныя словы (карыстайцеся словамі для даведкі). Падбярыце загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай тэксту.

Адкуль узнікла слова стол? Хутчэй за ўсё, ад дзеяслова ста­віць. Бо ў даўнія часы сям’я ўсаджвалася на траве ці долу ў хаце перад рассцеленым абрусам. Месца, якое было прызначана, каб ставіць розныя стравы, і называлася стол.

Пасля, каб было зручнейм, яго прыўзнялі на падпоркі (ножкі), а ўсе члены сям’і ўсаджваліся каля яго на лавы. Так утварылася ... — месца для прыёму ежы, для частавання гасцей ці проста для бяседы, каб пасядзець ды пагаманіць. Засцілалі стол кавалкам палатна, які называлі ... .

Гаспадар садзіўся на пачэсным месцы адзін, як бы прад (перад) сталом. Адсюль узнікла слова ... — так называлі адмыслова зробленае і багата прыбранае сядзенне для старэйшага ў родзе, гаспадара, правадыра, князя. Горад, у якім жыў князь, дзе знаходзіўся яго ... (трон), пачаў называцца стольным горадам, або ... .

Ішлі гады, а слова стол прымала на сябе ўсё новыя значэнні.сн

Слова стол у слоўніках абрасло цэлым гняздом утвораных ад яго новых слоў. Месца, куды можна зайсці, каб пад’есці, назвалі ... . А сам працэс прыёму ежы стаў называцца словам ... . Набор мэблі ў тым ці іншым пакоі паклікаў да жыцця слова ..., якое неўзабаве на­было шырэйшы сэнс — забеспячэнне прыладамі, мэбляй цэлага прад­прыемства ці ўстановы (Паводле У. Юрэвіча).

Д л я  д а в е д к і: настольнік, сталоўка, прастол, абсталяванне, застолле, сталіца, сталаванне.

Вызначце, якія з устаўленых у тэкст слоў з’яўляюцца вытворнымі. Растлумачце, якімі спосабамі яны ўтварыліся.

 Якім роднасным словам можна замяніць назоўнік сталоўка? Як яно ўтва­рылася? Ці могуць гэтыя словы ўзаемазамяняцца і выкарыстоўвацца ў адным стылі?
Спішыце апошні абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя словы. Падкрэсліце словы, утвораныя бяссуфіксным спосабам.
 Разгледзьце рэпрадукцыю карціны І. Пратасені «Хлеб». Апішыце стол, нама­ля­ваны мастаком.