§ 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння

Практыкаванне 214

 Прачытайце верш. Растлумачце, чаму ён так называецца.

Чайка над жытам

Збіраюся ў госці 
да мора цяпер я.сн
Замошша, Замосце, 
Зарэчча, Зазер’е — 
у хмурным прыволлі
прасёлак закружыць.
За полем — Заполле,
За лугам — Залужжа,
А потым — Залессе,
А побач — Загор’е.
Калышуцца воддальм
Ля спелага бору
Туманныя воды
Крынічнага мора.
                                  А. Вялюгін.

На аснове якіх прымет узніклі назвы паселішчаў, згаданыя ў вершы? Вызначце ўтваральныя асновы для геаграфічных назваў і выдзеленых слоў.
• Растлумачце напісанне слоў з падоўжанымі зычнымі.
 Як вы разумееце выраз спелы бор? Прывядзіце прыклады іншых народных эпітэтаў і параўнанняў.
 Раскажыце пра ўтварэнне назвы свайго населенага пункта.