§ 23. Ужыванне слова ў адпаведнасці з яго лексічным значэннем, адрозненне мнагазначных слоў і амонімаў
Практыкаванне 182
Вызначце, якія са слоў не адпавядаюць прыведзеным лексічным значэнням.
1. Трыбуна — узвышэнне для выступлення прамоўцы.
2. Крыжачок — беларускі народны танец.
3. Салярый — месца, дзе здабываюць соль.
4. Канфлікт — сутыкненне розных бакоў, поглядаў, сіл.
5. Спрынт — бег, плаванне і інш. на кароткія дыстанцыі.
6. Трылогія — пяць літаратурных або музычных твораў аднаго аўтара, аб’яднаных агульнай ідэяй.
7. Тэлемостсл — тэлевізійная сустрэча на далёкія адлегласці пры дапамозе касмічных установак, прыбораў.
8. Кашалот — буйное млекакормячае атрада кітоў.
9. Кастрычнік — дзявяты месяц каляндарнага года.