§ 22. Правапіс І, Ы, Й пасля прыставак

Практыкаванне № 179

У 2019 годзе ў рамках Года адукацыі Беларусі ў Кітаі адбыўся Міжна­родны конкурс праектаў «Беларусь і Кітай: мост у будучыню» (арганізатар мерапрыемства — Нацыянальны інстытут адукацыі). У конкурсе прынялі ўдзел больш за 300 навучэнцаў Беларусі і Кітая ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. Дыпломам І ступені быў узнагароджаны Антоній Пацэль, навучэнец 10-га класа Бараўлян­скай гімназіі (Мінскі раён), які стварыў відэаролік «Мая будучая прафесія».

Паглядзіце відэаролік, пісьмова адкажыце на пытанні, выканайце заданні.
Верш якога беларускага паэта аўтар відэароліка выкарыстаў у якасці эпіграфа?
Прадстаўнікі якой прафесіі, на думку Антонія, кожны дзень здзяйсняюць гераічныя ўчынкі? Ці згодны вы з прыведзенымі аргументамі?
Што заахвоціла аўтара відэароліка да вывучэння кітайскай мовы?
Дайце ацэнку беларускаму маўленню студэнтаў Сіянскага ўніверсітэта замежных моў.
Чаму ў Беларусі становіцца папулярным вывучэнне кітайскай мовы? Дапоўніце аргументы Антонія ўласнымі разважаннямі.
Якую карысць прыносіць чалавеку вывучэнне моў?