Печатать книгуПечатать книгу

§ 22. Правапіс І, Ы, Й пасля прыставак

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 22. Правапіс І, Ы, Й пасля прыставак
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 4 Май 2024, 09:39

Правіла

1. Гук [і] пасля прыставак на галосны чаргуецца з [й], што перадаецца на пісьме літарай й
• у словах з каранямі іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: выйсці, зайграць, пайменны, перайначыць;
• у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.
У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] пасля прыставак на галосны перадаецца нязменна: заіскрыцца, заікацца, заінець, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праіснаваць, неістотны, Прыіртышша, Заілійскі.

2. Пачатковае і захоўваецца пасля прыставак звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-: звышімклівы, міжінстытуцкі, панісламізм, суперінтэлект, трансіндыйскі, контрідэя, а таксама ў складаных словах: бортінжынер, спортінвентар, спецінструктаж, педінстытут.

3. Пры спалучэнні прыставак, якія заканчваюцца на зычны (аб-, ад-, пад-, над-, спад-, перад-, суб-, раз-, з-, уз-, дэз-), са словамі, што пачынаюцца з і, вымаўляецца і пішацца ы: абысці, падыграць, спадылба, субынспектар, узысці, дэзынфармацыя.

Практыкаванне № 170

 На аснове прыкладаў сфармулюйце правілы напісання літар і, ы, й пасля прыставак.

а) Надышоў, абыграць, дэзынфармацыя;
б) выйшаў, зайграць, перайменаваць;
в) звышімклівы, суперінтэлект, контрідэя.

Практыкаванне № 171

Размяркуйцеце словы па групах у залежнасці ад таго, якая літара пішацца пасля прыстаўкі. Запішыце.

Вы..сці, за..нтрыгаваць, пад..сці, між..нстытуцкі, ад..грываць, уз..ход, пера..менаваць, контр..гра, пад..граць, пра..сціся, з..начыць, супер..нтэлект, ад..сці, над..шоў, за..скрыцца, пера..сці, уз..сці, пера..начыць, дэз..нфіцыраваць, за..нелы, за..сці, пра..нфармаваць, раз..шліся, спад..лба, па..шоў, звыш..мклівы, раз..грываць, на..менне, пра..снаваць, дэз..нфармацыя, вы..грыш, пры..шлі, контр..дэя, за..кацца, без..ніцыятыўны.

 Сярод прапанаваных слоў знайдзіце тыя, што маюць наступныя лексічныя значэнні:
‘з-пад нахмураных броваў’;
‘увядзенне ў зман фальшывай інфармацыяй’;
‘змяніўшы, зрабіць іншым’.

Практыкаванне № 172

 Запішыце фразеалагізмы, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Вы..сці сухім з вады, дух за..маць, ады..сці ў нябыт, абы..сці бокам, пры..сці ў галаву, ад..грываць ролю, раз..грываць камедыю, пера..сці дарогу.

Растлумачце сэнс фразеалагізмаў. Складзіце сказы з трыма фразеалагіз­мамі (на выбар).

Практыкаванне № 173

Спішыце сказы, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы, дзе трэба, прапушча­ныя літары.

1. Ртутны слупок папоў(з/с) (у)верх і да..шоў да пятай ры(з/с)кі над нулём (В. Гурскі).
2. Найперш ёй х..целася наведаць свой пед..нстытут, даўно там (не)была (З. Дудзюк).
3. Ад..шла зіма, саступіла месца з..лёнаму ц..плу, разво(дз/ддз)ю, б..розавым пупышкам, спевам с..лаўёў (Ю. Зарэцкая).
4. Яны паціснулі адзін аднаму рукі і вы..шлі з вагона (Д. Пятровіч).
5. Я(д/дз)віся пад..шла да (д/дз)вярэй  пакойчыка Лабановіча, а..чыніла і ўва..шла (Я. Колас).
6. На небе толькі што ўз..шла паўночная зорка (З. Бядуля).
7. Д..рогі с..шліся, а вось самі яны, людзі, так да к..нца жы(ц/цц)я с..сціся (не)зм..глі (В. Казько).
8. Добра, што за..грала музыка і нек..торыя па..шлі тан­цаваць (М. Кукуць).

• Растлумачце адсутнасць коскі перад злучнікам і ў апошнім сказе.

Практыкаванне № 174

Прачытайце тэкст. Калі адбываюцца падзеі, пра якія паведамляецца ў ім?

Весела гамонячы, валачобнікі пад..шлі да суседняй хаты. Стукалі, стукалі — не дастукаліся. Тут жыў Гугнівы Рысь, як яго дражнілі на сяле. Ён, мабыць, наўмысля не адклікаўся, бо чалавек быў скупы і непрыветны.

— Скупяндзя! — гукнуў хтось з валачобнікаў. А Плён стаў спяваць пера..начанае віншаваннесл, пад..грываючы сабе на гармоніку:

Не далі яечка, каб здохла авечка!
Каб на вашай хаце лебяда расла,
Каб ваша гаспадыня ўпроч па..шла!

— Годзе табе! — закрычалі валачобнікі на Плёна. — А то яшчэ вы..дзе з хаты ды лаяцца стане.

Пад вясёлы на..грыш валачобнікі ад..шлі (Паводле Я. Лёсіка).

Выпішыце з тэксту выдзеленыя словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.

Практыкаванне № 175

Запішыце прыказкі, утвараючы ад дзеясловаў, што ў дужках, новыя словы з дапамогай прапанаваных прыставак.

1. Жыццё пражыць — не поле (пера- + ісці).
2. Калі (па- + ішоў) у бойку, дык чуба не шкадуй.
3. Каб свінні рогі, не (с- + ішла) б з дарогі.
4. Пакуль сонца (уз- + ідзе), раса вочы выесць.
5. Маной свет (про- + ідзеш), а назад не вернешся.
6. Няма таго злога, каб не (вы- + ішло) на добрае.

Якія з прыведзеных прыказак маюць наступны сэнс:
‘пакуль дачакаешся чаго-небудзь жаданага, то будзе позна і прыйдзецца перанесці шмат гора, нядолі’;
‘калі б была ў каго-небудзь улада, сіла, магчымасць, то ён крыўдзіў бы іншых, злоўжываў бы сваім становішчам’?

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Як перадаюцца на пісьме канцавыя ненаціскныя -эль, -эр у запазычаных словах?
2. У якіх марфемах літара я захоўваецца на пісьме незалежна ад націску?
3. У якім становішчы ў запазычаных словах пішуцца спалучэнні галосных іо, іа?
4. У якіх выпадках перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л пішацца прыстаўная галосная?
5. Як праверыць правільнасць напісання звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных?
6. У якіх словах пішацца ўстаўная літара в?
7. У якіх выпадках у запазычаных словах пішацца літара у?
8. Перад якімі суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання адбываюцца дзеканне і цеканне?
9. У якіх запазычаных словах адбываецца падаўжэнне зычных?
10. Як перадаецца спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання?
11. Калі ў прыметніках перад суфіксам -ск- пішацца мяккі знак?
12. У якіх выпадках словы Дом, Палац пішуцца з вялікай літары?
13. Як пішуцца словы са скарочанай пачатковай часткай поў- (паў-)?

Практыкаванне № 176

Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак у адпаведнасці
з тэмай.

Сібірскі кот Васька, які жыў у бабкі Агаты, стаў маім кумірам з-за свайго пушыстага чорнага футра. Калі яго ў цемры пагладзіш суп­роць шэрсткі, то з яе з сухім трэскам вылятаюць бліскучыя іскрын­кі — электрычныя зарады.
Наша сяброўства мацавалася на цвёрдай эканамічнай аснове. Васька вельмі любіў сырое мяса. Ідучы да бабкі Агаты, я кожны раз запасаўся кавалачкам, і кот сустракаў мяне радасным мяўканнем.

Перш чым аддаць Ваську кавалачак мяса, я прымушаў яго па­каз­ваць розныя цыркавыя нумары. Ён мог дзве хвіліны стаяць на задніх лапках, умеў лічыць, лёгка рашаў арыфметычную задачу 2 + 2. Праўда, і пры лічэнні, і пры складанні ён беспамылкова мяўкаў толькі чатыры разы. На элементарную задачу 1 + 1 Васька адказваў пагардлівым маўчаннем, нібы сямікласнікс, у якога раптам пацікавіліся веданнем табліцы множання.

Што ні кажыце, а бабчын кот быў вялікім разумнікам! (Паводле М. Зарэмбы).

Выпішыце з тэксту па два словы, у якіх:
1) літара э пішацца не пад націскам у пачатку запазычаных слоў;
2) у першым складзе перад націскам пішацца літара е;
3) адбываецца аглушэнне звонкіх зычных;
4) перад [в’] адбываюцца дзеканне, цеканне;
5) адбываецца падаўжэнне зычных гукаў.
 Раскажыце пра свойскіх жывёл, якіх можна назваць вялікімі разумнікамі.

Практыкаванне № 177

Прачытайце тэкст. Абгрунтуйце яго падзел на абзацы.

Калі гарм..ніст за..граў полечку Максім хуцен..ка па(д/т)бег да Алёнкі. Др..жачым гол..сам запр..сіў дз..ўчыну на танец. Хвал..ваўся раптам а(д/т)мовіць? Але ў адка(з/с) на запрашэн..е атрымаў у падарунак шчас..лівую ўсмешку і ..дзячны позірк.

Як яны тады добра танчылі гэтую в..сёлую і ..мклівую полечку! Максім б..ражліва па(д/т)трымліваў Алёну за тонкую талію а іхнія рукі перапл..ліся ў в..ночак. І выказ..валі толькі адну пя..чоту. Замілавана гледзячы (з/с)верху на кірпаты носік на чорныя броўкі юнак падумаў Нікому ц..бе не а(д/т)дам! (Паводле Г. Атрошчанка).

Спішыце тэкст, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку.

Практыкаванне № 178

 Вусна перакладзіце тэкст на беларускую мову.

«Гонка легенд»

В 2015 году в Раубичах впервые прошёл уникальный фестиваль «Гонка легенд — звёзды биатлона за мир».

Идейный вдохновитель проекта — Дарья Домрачева, четырёхкратная чемпионка мира, заслуженный мастер спорта Республики Беларусь, Герой Беларуси. Она пригласила посетить нашу страну знаменитых биатлонистов, завершивших карьеру. Олимпийские чемпионы, обладатели Больших хрустальных глобусов, многократные чемпионы мира порадовали собравшихся своей хорошей физической формой и отличным настроением. Примечательно и то, что на трассах отдельно соревновались не только легенды биатлона, но и перспективные белорусские спортсмены, представители средств массовой информации.

Прославленные биатлонисты приняли участие в автограф- и фо­то­сессиях: болельщики могли получить автограф кумира, а также сделать фото на память со звёздными гостями.

Фестиваль уже стал традиционным, вышел далеко за пределы биатлонной трассы и вовлёк любителей отдыха на открытом воздухе в другие интересные спортивные занятия (По Л. Анцух, В. Семченко).

Знайдзіце ў тэксце словы, напісанне якіх адпавядае правілу «Правапіс спа­лучэнняў галосных у запазычаных словах».
Растлумачце напісанне вялікай і малой літар у назвах званняў, прызоў.
Вусна апішыце лагатып фестывалю «Гонка легенд».

Практыкаванне № 179

У 2019 годзе ў рамках Года адукацыі Беларусі ў Кітаі адбыўся Міжна­родны конкурс праектаў «Беларусь і Кітай: мост у будучыню» (арганізатар мерапрыемства — Нацыянальны інстытут адукацыі). У конкурсе прынялі ўдзел больш за 300 навучэнцаў Беларусі і Кітая ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. Дыпломам І ступені быў узнагароджаны Антоній Пацэль, навучэнец 10-га класа Бараўлян­скай гімназіі (Мінскі раён), які стварыў відэаролік «Мая будучая прафесія».

Паглядзіце відэаролік, пісьмова адкажыце на пытанні, выканайце заданні.
Верш якога беларускага паэта аўтар відэароліка выкарыстаў у якасці эпіграфа?
Прадстаўнікі якой прафесіі, на думку Антонія, кожны дзень здзяйсняюць гераічныя ўчынкі? Ці згодны вы з прыведзенымі аргументамі?
Што заахвоціла аўтара відэароліка да вывучэння кітайскай мовы?
Дайце ацэнку беларускаму маўленню студэнтаў Сіянскага ўніверсітэта замежных моў.
Чаму ў Беларусі становіцца папулярным вывучэнне кітайскай мовы? Дапоўніце аргументы Антонія ўласнымі разважаннямі.
Якую карысць прыносіць чалавеку вывучэнне моў?

Практыкаванне № 180

Выканайце тэставую работу «Арфаграфічныя нормы».

Выканаць заданне >>>

Спампаваць pdf-версію >>>