§ 22. Правапіс І, Ы, Й пасля прыставак

Практыкаванне № 175

Запішыце прыказкі, утвараючы ад дзеясловаў, што ў дужках, новыя словы з дапамогай прапанаваных прыставак.

1. Жыццё пражыць — не поле (пера- + ісці).
2. Калі (па- + ішоў) у бойку, дык чуба не шкадуй.
3. Каб свінні рогі, не (с- + ішла) б з дарогі.
4. Пакуль сонца (уз- + ідзе), раса вочы выесць.
5. Маной свет (про- + ідзеш), а назад не вернешся.
6. Няма таго злога, каб не (вы- + ішло) на добрае.

Якія з прыведзеных прыказак маюць наступны сэнс:
‘пакуль дачакаешся чаго-небудзь жаданага, то будзе позна і прыйдзецца перанесці шмат гора, нядолі’;
‘калі б была ў каго-небудзь улада, сіла, магчымасць, то ён крыўдзіў бы іншых, злоўжываў бы сваім становішчам’?