§ 22. Правапіс І, Ы, Й пасля прыставак
Правіла
1. Гук [і] пасля прыставак на галосны чаргуецца з [й], што перадаецца на пісьме літарай й: 2. Пачатковае і захоўваецца пасля прыставак звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-: звышімклівы, міжінстытуцкі, панісламізм, суперінтэлект, трансіндыйскі, контрідэя, а таксама ў складаных словах: бортінжынер, спортінвентар, спецінструктаж, педінстытут. 3. Пры спалучэнні прыставак, якія заканчваюцца на зычны (аб-, ад-, пад-, над-, спад-, перад-, суб-, раз-, з-, уз-, дэз-), са словамі, што пачынаюцца з і, вымаўляецца і пішацца ы: абысці, падыграць, спадылба, субынспектар, узысці, дэзынфармацыя. |