§ 19. Правапіс вялікай і малой літар

Практыкаванне № 154

Прачытайце тэкст. Чаму аўтар сцвярджае, што Беларусь «багата ў чым “першая” і “самая”»?

Мая (Б/б)еларусь! Ты багата ў чым «першая» і «самая».
Твая дачка Ефрасіння (П/п)олацкая — першая святая жанчына ў (С/с)лавянскім свеце.

Першую друкаваную кнігу ва (У/ў)сходняй (Е/е)ўропе выдаў у 1517 годзе (Б/б)еларус Францыск Скарына.

Першую (Е/е)ўрапейскую (К/к)анстытуцыю напісаў па-бела­рус­ку Леў Сапега.
Сучасны друкарскі (К/к)ірылічны шрыфт прыдумаў у 1700 годзе (Б/б)еларус Ілья Капіевіч.

Анастасія (С/с)луцкая — першая (Б/б)еларуска-ваяр, абараніла сваё княства ад (Т/т)атар у XVI стагоддзі.

Першую ў свеце касмічную ракету вынайшаў у 1650 годзе (Б/б)еларус Казімір Семяновіч.

Першая ў свеце жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова нарадзілася ў (Б/б)еларусі.

На нашым (П/п)алессі захаваліся самыя вялікія балоты ў (Е/е)ўропе.

Белавежская (П/п)ушча — самы буйным старажытны лес
(Е/е)ўропы.

Нясвіж належаў роду (Р/р)адзівілаў — аднаму з самых багатых у (Е/е)ўропе (Паводле У. Ліпскага).

Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс вялікай і малой літар.
 Пісьмова дапоўніце тэкст інфармацыяй, якая пацвярджае думку аб тым, што наша краіна «багата ў чым “першая” і “самая”» (У. Ліпскі).