§ 19. Правапіс вялікай і малой літар

Практыкаванне № 153

Устаўце ў фразеалагізмы прапушчаныя кампаненты-прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, прыведзеных у дужках.
Запішыце.
Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі.

1) (Дамокл) меч
2) (Ахілес) пята
3) (Гордзій) вузел
4) (Аўгій) стайні
5) (Праметэй) агонь
а) ‘заблытаная справа, складаныя абставіны’
б) ‘незгасальнае імкненне да высакароднай мэ­ты’
в) ‘пастаянная небяспека, неадступная пагроза’
г) ‘найбольш паражальнае месца, слабы бок у каго-небудзь’
д) ‘вельмі забруджанае месца, запушчанае па­мяшканне’

Выканаць заданне >>>

 Раскажыце пра паходжанне аднаго з фразеалагізмаў (на выбар).
Пры неабходнасці выкарыстайце «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І. Я. Лепешава.