§ 19. Правапіс вялікай і малой літар

Практыкаванне № 149

Складзіце слоўнікавы дыктант (35—40 слоў), уключыўшы ў яго словы (спалучэнні слоў), якія пішуцца з вялікай або малой літары. Прадыктуйце іх вашаму аднакласніку. Запішыце слоўнікавы дыктант, складзены ім. Выканайце ўзаемаправерку.