§ 19. Правапіс вялікай і малой літар

Практыкаванне № 154-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце прыклады, у якіх на месцы дужак пішацца вялікая літара:
1) (К/к)упалле;
2) (У/у)сходнія славяне;
3) Дзяржаўны (К/к)амерны аркестр Рэспублікі Беларусь;
4) эпоха (А/а)драджэння;
5) паэма «(К/к)урган».

2. Адзначце прыклады, у якіх на месцы дужак пішацца малая літара:
1) Бялыніцкі-(Б/б)іруля;
2) Дом (К/к)ультуры;
3) Міністэрства (І/і)нфармацыі Рэспублікі Реларусь;
4) Дзень (К/к)асманаўтыкі;
5) (М/м)агілёўшчына.

3. Адзначце правільна напісаныя словы (спалучэнні слоў):
1) Папа Рымскі;
2) імпрэсіянізм;
3) Факультэт журналістыкі;
4) Плошча Парыжскай камуны;
5) Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.

4. Знайдзіце слова (спалучэнне слоў), у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) вадзянік;
2) Савет Рэспублікі;
3) Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт;
4) Вялікае Княства Літоўскае;
5) караткевічаўскія чытанні.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж спалучэннямі слоў і асаблівасцямі іх напісання з вялікай або малой літары.
1) (Д/д)зень (А/а)дчыненых (Д/д)звярэй
2) (П/п)ершая (С/с)усветная (В/в)айна
3) (К/к)анстытуцыя (Р/р)эспублікі (Б/б)еларусь
4) (Д/д)октар (Ф/ф)ілалагічных (Н/н)авук

а) усе словы пішуцца з вялікай літары
б) усе словы пішуцца з малой літары
в) першае слова пішацца з вялікай літары

6. Ад уласнага назоўніка Багушэвіч утварыце прыналежны прыметнік, дапасуйце яго да назоўніка вершы. Запішыце словазлучэнне «прыметнік + назоўнік».