Літаратура Асветніцтва (другая палова XVIIІ — пачатак ХІХ стагоддзя)
Пытанні
1. Чаму беларускую літаратуру другой паловы XVIIІ — пачатку ХІХ стагоддзя называюць эпохай рукапісаў? | |
2. Растлумачце моўныя асаблівасці бурлескнай паэзіі. | |
3. Перакажыце гісторыю, паказаную ў «Камедыі» Каятана Марашэўскага, ад імя аднаго з герояў (на выбар). Сачыце, каб ваша мова была набліжана да мовы гэтага персанажа. |
|
4. Арганізуйце дыскусію, каму магла належаць ідэя стварэння інтэрмедый у школьных прадстаўленнях — настаўнікам або вучням. | |
5. Разгледзьце фотаздымак сцэны са спектакля «Камедыя» (рэжысёр Валерыя Чыгілейчык). Па якіх прыметах вы пазналі персанажаў? Дзе і калі адбываецца дзеянне? |