§ 20. Зараджэнне капіталізму

Пытанні

1. Якія фактары садзейнічалі фарміраванню капіталістычных адносін?

2. Як развіццё банкаў і крэдытнай сістэмы паўплывала на эканоміку?

3. Складзіце схему «Рэвалюцыя цэн», абапіраючыся на наступныя пазіцыі: прычыны рэвалюцыі цэн; час яе ўзнікнення; сутнасць гэтай з’явы; наступствы рэвалюцыі цэн для розных слаёў насельніцтва і феадальнай сістэмы гаспадаркі ў цэлым.

4. Дакажыце, што гандаль у XVI ст. прыняў сусветны характар. Якія працэсы ў эканоміцы еўрапейскіх краін садзейнічалі пашырэнню гандлёвых сувязяў?

5. Ахарактарызуйце паняцце «капіталізм» у форме сінквейна.

6. Растлумачце прычынна-выніковую сувязь паміж экспартам тавараў і палітыкай меркантылізму.

7. Пацвердзіце інфармацыяй параграфа, што акцыянернае таварыства — ​гэта гаспадарчае таварыства, увесь капітал якога падзелены паміж яго ўдзельнікамі.

8. Складзіце схему (ментальную карту, гекс), што адлюстроўвае перадумовы прамысловай рэвалюцыі, яе храналагічныя рамкі.