§ 18. Правапіс мяккага знака і апострафа

Правіла

1. Мяккі знак пішацца пасля літар з, л, н, с, ц (парны да [т]), дз (парны да [д]):

  • для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: мазь, вучань, дзевяць, мядзведзь;
  • для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым, а таксама перад мяккім зычным, які пры змене слова можа чаргавацца з цвёрдым: рэдзька, барацьба, пісьменнік — пісьмо, дзьме — дзьмуць;
  • пасля мяккага [л’] перад цвёрдым або мяккім зычным, за выключэннем падоўжанага [л’]: бульба, вельмі, пальцы (а л е: голле, вяселле).

2. Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:

  • у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-й асобы множнага ліку -ма, перад постфіксам 2-й асобы множнага ліку -це, перад постфіксам -ся, калі дзеясловы без гэтых марфем заканчваюцца на мяккі знак: станьма, станьце, застанься;
  • у назоўніках у форме творнага склону множнага ліку перад канчаткам -мі: людзьмі, слязьмі, коньмі;
  • перад суфіксам -чык-, калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на мяккі знак: камень — каменьчык, рэмень — раменьчык, агонь — агеньчык;
  • перад суфіксам -к- пасля мяккага [н’]: вішанька, банька;
  • у складаных лічэбніках пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот;
  • у слове ледзьве (як і ў слове ледзь);
  • у постфіксе -сьці: хтосьці, штосьці, дзесьці, чамусьці;
  • перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на -нь і ад слова восень: жнівень — жнівеньскі, восень — восеньскі;
  • у суфіксах прыметнікаў -аньк-, -еньк-, -эньк-: малюсенькі, добранькі, старэнькі.

3. Мяккі знак не пішацца:

  • пасля зацвярдзелых зычных, а таксама пасля б, в, м, п, фмыш, печ, голуб, верф, насып, сем, стэп;
  • пасля зычных [з’], [с’], [ц’], display style left square bracket stack д з with hat on top apostrophe right square bracket  перад мяккімі, калі пры змене слова або падборы аднакаранёвага слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі: звер — звяры, песня — песню, дзве — два, збіраць — зборы;
  • паміж падоўжанымі зычнымі: калоссе, стагоддзе, сумленне;
  • перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэтыя назоўнікі не з’яўляюцца назвамі месяцаў: конь — конскі, Любань — любанскі (а л е: Чэрвеньскі раён), Цянь-Шань — цянь-шанскі.

1. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц (парны да [т]), дз (парны да [д]) і непрыставачных н і з перад галоснымі е, ё, ю, я, і

  • у словах іншамоўнага паходжання: калье, канферансье, каньён (а л е: булён);
  • ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імёнаў на -ій (-ый), перад суфіксальным -еў- (-ев-): Васільеў, Арсеньевіч, Анатольеўна;
    Заўвага. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Ануфрыевіч, Дзмітрыеўна (а л е: Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеўна, Кліменцьевіч).
  • у словах Ілья, Ульяна, Касьян, Емяльян, Юльян, Юльяна і вытворных ад іх: Ільін, Ульянаўск, Касьянавіч, Емяльянавіч;
  • у словах, утвораных ад дзеяслова ліць: льецца, разалье, падальюць.

2. Апостраф пішацца:

  • пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны, перад е, ё, ю, я і націскным і: абезд, зедлівы, разюшаны, міжярусны, аб’інець;
  • у сярэдзіне слова пасля губных б, м, п, в, ф і іншых зычных, акрамя з, л, н, с, ц (парны да [т]), дз (парны да [д]): аб’ём, куп’істы, п’еса, надворе, Дзямян, Лукянаў, Пракофеў, Ветнам;
  • у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-шмат- : двухярусны, шматёмісты.

3. Апостраф не пішацца:

  • пасля ў перад літарамі е, ё, ю, я, і: салаўі, разнатраўе, любоўю;
  • у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі яны пішуцца праз злучок: дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніён.