Печатать книгуПечатать книгу

§ 18. Правапіс мяккага знака і апострафа

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 18. Правапіс мяккага знака і апострафа
Напечатано:: Гость
Дата: Вторник, 30 Апрель 2024, 09:14

Правіла

1. Мяккі знак пішацца пасля літар з, л, н, с, ц (парны да [т]), дз (парны да [д]):

  • для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: мазь, вучань, дзевяць, мядзведзь;
  • для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым, а таксама перад мяккім зычным, які пры змене слова можа чаргавацца з цвёрдым: рэдзька, барацьба, пісьменнік — пісьмо, дзьме — дзьмуць;
  • пасля мяккага [л’] перад цвёрдым або мяккім зычным, за выключэннем падоўжанага [л’]: бульба, вельмі, пальцы (а л е: голле, вяселле).

2. Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:

  • у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-й асобы множнага ліку -ма, перад постфіксам 2-й асобы множнага ліку -це, перад постфіксам -ся, калі дзеясловы без гэтых марфем заканчваюцца на мяккі знак: станьма, станьце, застанься;
  • у назоўніках у форме творнага склону множнага ліку перад канчаткам -мі: людзьмі, слязьмі, коньмі;
  • перад суфіксам -чык-, калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на мяккі знак: камень — каменьчык, рэмень — раменьчык, агонь — агеньчык;
  • перад суфіксам -к- пасля мяккага [н’]: вішанька, банька;
  • у складаных лічэбніках пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот;
  • у слове ледзьве (як і ў слове ледзь);
  • у постфіксе -сьці: хтосьці, штосьці, дзесьці, чамусьці;
  • перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на -нь і ад слова восень: жнівень — жнівеньскі, восень — восеньскі;
  • у суфіксах прыметнікаў -аньк-, -еньк-, -эньк-: малюсенькі, добранькі, старэнькі.

3. Мяккі знак не пішацца:

  • пасля зацвярдзелых зычных, а таксама пасля б, в, м, п, фмыш, печ, голуб, верф, насып, сем, стэп;
  • пасля зычных [з’], [с’], [ц’], display style left square bracket stack д з with hat on top apostrophe right square bracket  перад мяккімі, калі пры змене слова або падборы аднакаранёвага слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі: звер — звяры, песня — песню, дзве — два, збіраць — зборы;
  • паміж падоўжанымі зычнымі: калоссе, стагоддзе, сумленне;
  • перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэтыя назоўнікі не з’яўляюцца назвамі месяцаў: конь — конскі, Любань — любанскі (а л е: Чэрвеньскі раён), Цянь-Шань — цянь-шанскі.

1. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц (парны да [т]), дз (парны да [д]) і непрыставачных н і з перад галоснымі е, ё, ю, я, і

  • у словах іншамоўнага паходжання: калье, канферансье, каньён (а л е: булён);
  • ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імёнаў на -ій (-ый), перад суфіксальным -еў- (-ев-): Васільеў, Арсеньевіч, Анатольеўна;
    Заўвага. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Ануфрыевіч, Дзмітрыеўна (а л е: Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеўна, Кліменцьевіч).
  • у словах Ілья, Ульяна, Касьян, Емяльян, Юльян, Юльяна і вытворных ад іх: Ільін, Ульянаўск, Касьянавіч, Емяльянавіч;
  • у словах, утвораных ад дзеяслова ліць: льецца, разалье, падальюць.

2. Апостраф пішацца:

  • пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны, перад е, ё, ю, я і націскным і: абезд, зедлівы, разюшаны, міжярусны, аб’інець;
  • у сярэдзіне слова пасля губных б, м, п, в, ф і іншых зычных, акрамя з, л, н, с, ц (парны да [т]), дз (парны да [д]): аб’ём, куп’істы, п’еса, надворе, Дзямян, Лукянаў, Пракофеў, Ветнам;
  • у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-шмат- : двухярусны, шматёмісты.

3. Апостраф не пішацца:

  • пасля ў перад літарамі е, ё, ю, я, і: салаўі, разнатраўе, любоўю;
  • у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі яны пішуцца праз злучок: дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніён.

Практыкаванне № 137

 Размяркуйце пункты правіла правапісу змякчальнага мяккага знака на дзве групы:
1) мяккі знак пішацца;
2) мяккі знак не пішацца.

  • пасля літар, якія абазначаюць зацвярдзелыя зычныя
  • пасля мяккага [л’] перад цвёрдым або мяккім зычным
  • перад мяккім зычным, які пры змене слова або падборы аднакаранёвага слова чаргуецца з цвёрдым
  • пасля з, с, дз, ц перад мяккімі зычнымі, калі пры змене слова або падборы аднакаранёвага слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі
  • пасля мяккага зычнага перад цвёрдым
  • пасля літар б, м, п, в, ф, д, т
  • паміж падоўжанымі зычнымі

Праілюструйце правілы прыкладамі.

Практыкаванне № 138

Прачытайце верш. Вызначце яго асноўную думку. У якіх радках яна сфармулявана?

Дабро ўмее даць штуршок
для мноства самых слаўных дзеяў,
Як лёгка шчодраю душой
камусьці падарыць надзею;
у дзень пахмурны ці ў мароз,
у смуты час і горкайл слоты*
святла дадаць у чыйсьці лёс,
кагосьці збавіць ад самоты!
                                          В. Жуковіч

Выпішыце з верша словы з мяккім знакам, пракаменціруйце іх правапіс. Растлумачце адсутнасць мяккага знака ў выдзеленым слове.
• Займеннікі якога разраду пераважаюць у тэксце? Чым гэта можна рас­тлумачыць?
 Складзіце вуснае выказванне на тэму «Дабро ўмее даць штуршок для мноства самых слаўных дзеяў» (тып маўлення — апавяданне).

Доўгі час (XIX — першая трэць XX ст.) на пісьме для абазначэння мяккасці зычных [з’], [с’] перад наступным мяккім зычным, у тым ліку перад [й], ужываўся мяккі знак (сьмех, сьніць, зьезд).

3 1933 года мяккі знак у такіх выпадках не пішацца (выразная эканомія месца і часу), але сучаснае напісанне без мяккага знака не сведчыць пра зацвярдзенне [з’], [с’] перад наступным зычным (Паводле Ф. Янкоўскага).

Дакажыце на канкрэтных прыкладах, што «сучаснае напісанне без мяккага знака не сведчыць пра зацвярдзенне [з’], [с’] перад наступным зычным».

Практыкаванне № 139

Выпішыце словы, у якіх прапушчаны мяккі знак.

Дз..ве, дз..ме, шыр.., распус..ціцца, піс..мо, ус..мешлівы, Смаргон..скі, ледз..ве, чамус..ці, любан..скі, нас..цеж, Капыл..скі (раён), барац..біт,  чэрвен..скі  (нумар),  пытан..не,  сляз..мі,  забудз..це, дз..веры, дзядз..ка, старэн..кі, карэн..чык, прыгожан..кі, свежас..ць, завез..ці, людз..мі, застан..ся, сем.., мен..шы.

Практыкаванне № 140

Утварыце ад прыведзеных дзеясловаў формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу, запішыце іх.

Кінуць, звесіць, злезці, сустрэць, застацца, прыгледзецца, на­мыліцца.

Практыкаванне № 141

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль, абгрунтуйце сваю думку.
Спішыце тэкст, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і раскрыва­ючы дужкі.

Раптам тонен..ка загучалас адна струна скрыпкі, другая, трэцяя, і С..цепаніда пазнала П..тракову руку. На што іншае ён быў не над­та каб здатны, але іграць умеў, як рэ(д/т)ка хто іншы. З хаты п..вуча пац..кла музыка любімай ёю «Купалінкі». С..цепаніда (не)стры­малася, з ..ачэй выплыла адна за адной некал..кі с..лязін, яна хуцен..ка с..церла іх з твар.. ра(ж/ш)ком хусткі і зноў стаілася. П..трок іграў слаўна, чыста і нават старан..а, як некалі іграў м..лады на в..чарынках (Паводле В. Быкава).

• Зрабіце фанетычны запіс спалучэння слоў не надта.

Практыкаванне № 142

Раздзяляльны мяккі знак і апостраф

Устанавіце адпаведнасць паміж пунктамі правіла і прыкладамі напісан­няў раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

1) Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля мяккіх зычных перад літарамі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі.
2) Апостраф пішацца перад літарамі е, ё, ю, я, і пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны.
3) Апостраф пішацца ў сярэдзіне слова пасля зычных, акрамя з, л, н, с, ц, дз.
4) Пасля літары ў апостраф не пішацца.
а) бар’ер, інтэрв’ю
б) прыслоўе, здароўе
в) мільярд, шампіньён
г) пад’ехаць, аб’яднанне

Практыкаванне № 143

Размяркуйце словы на групы ў адпаведнасці з правіламі правапісу мяккага знака і апострафа. Запішыце, устаўляючы мяккі знак або апостраф.

Брыл..янт, ліпен..скі, трох..ярусны, пер..е, дз..муць, аб..інець, парц..ера, раз..юшаны, п..еса, прэм..ер, бракан..ер, выл..юць, п..едэстал, хадз..ба, кал..цый, ад..ютант, надвор..е, кан..ён, кар..ера, італ..янец, Емял..ян, Соф..я.

Практыкаванне № 144

Падбярыце да слоў беларускія адпаведнікі, запішыце, растлумачце іх правапіс.

Объект, полынь, серьёзный, семья, пятьюдесятью семью, июньский, Григорьева, Арсеньев, Кордильеры, Мольер, соловьи, пьеса, восемьсот, объезд, барьер, почтальон, Нарочь, надпись, рельеф, сольфеджио, Сибирью, созвездие, Двина, Загорье, миллиард, Вьетнам, бильярд, верфь, восемь.

Практыкаванне № 145

 Спішыце прыказкі, устаўляючы, дзе трэба, мяккі знак ці апостраф.

1. У вераб..я багатая сям..я: у кожнага верабейкі па тры капейкі.
2. Пан з панам б..ецца, а ў мужыка чуб трашчыц.. .
3. І печанае рэдз..кі з..ясі, калі выгаладаешся.
4. Свае б..юцца, а чужы не ўмешвайся.
5. Розум не кулеш, у галаву не ўвал..еш.
6. Бачылі вочы, што бралі, а цяпер плач..це, хоць павылаз..це.
7. Мёд на стале — здароў..е ў до­ме.
8. На малацэ апарыўся, то і на халодную ваду дз..мухае.
9. У роднай староначцы птушкі пяюц.., а ў чужой староначцы часта слёзы л..юць.

Растлумачце сэнс прыказак.

Практыкаванне № 146

Прачытайце тэкст. Абгрунтуйце яго падзел на абзацы. Дайце тэксту за­галовак.
Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі.

Летам я зноў прыехала ў родную вёску.
Ст..яла сп..кота. (Н..)гледзячы на чэрв..нь, у сівіз..не ліс..ця вер-­баў, што тужліва выц..гнуліся ў(з/с)доўж в..сковай вуліцы, праглядвала ж..ўцізна. Тол..кі аднойчы пра..шоў (н..)вялікі дож.., які скупа апырскнуў высуша(н/нн)ы (да)бяла п..сок.
Ап..каючы ступні, я х..дзіла басано(ж/ш). (Што)год, ад пачатку лета да вос..ні, у любое надвор..е, як у г..рачыню, так і ў дні, калі л..е дож.., я ігнаравала абутак. А..чувала, што такім чынам, праз дакрана(н/нн)е, пранікаем ў м..не не..кая ас..блівая пя..чота роднай з..млі. Цэлы го(д/т) я сумавала па ёй. Калі прыя..джала ў вёску, дык разувалася проста на станцыі, каб вось так, басано(ж/ш), х..дзіць да ад..ездусл (Паводле Н. Касцючэнка).

Растлумачце правапіс слоў з мяккім знакам і апострафам.
 Ці падабаецца вам хадзіць басанож? Раскажыце пра свае адчуванні.

Практыкаванне № 146-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:
1) голуб..;
2) вас..мёрка;
3) барац..ба;
4) песен..ка;
5) навакол..ле.

2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску мяккі знак не пішацца:
1) застан..ся;                                                 
2) снежан..скі;
3) дз..мухавец;
4) подз..віг;
5) кон..скі.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) субьект;
2) павільён;
3) родненькі;
4) канферансье;
5) сядзце.

4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) пад’ём;
2) бацька;
3) любанскі;
4) з’есьці;
5) шампіньён.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і асаблівасцямі іх правапісу.
1) узмор..е
2) прамен..чык
3) сем..дзесят
4) біл..ярд

а) пішацца змякчальны мяккі знак
б) пішацца раздзяляльны мяккі знак
в) пішацца апостраф
г) не пішацца ні мяккі знак, ні апостраф

6. Запішыце па-беларуску імя і імя па бацьку Илья Викентьевич.