§ 17. Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
Правіла
1. У беларускай мове ў асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн, рдц вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што перадаецца на пісьме: 2. Спалучэнні зычных ск, ст, cц [с’ц’] на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы — гушчар, хрысціць — хрышчоны (а л е: пясчаны, пясчынка, пясчанік [шч]). 3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Кранштат, Шміт. |