§ 17. Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

Правіла

1. У беларускай мове ў асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн, рдц вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што перадаецца на пісьме:
здн — зн: выязны (параўн.: выезд), позна, спазніцца;
згн — зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);
стн — сн: посны (параўн.: пост), кантрасны (параўн.: кантраст);
скн — сн: бліснуць (параўн.: бліскаць), пырснуць (параўн.: пырскаць); а л е: віскнуць, націскны;
стл — сл: шчаслівы (параўн.: шчасце), помслівы (параўн.: помста);
рдн — рн, рдц — рц: міласэрны, сэрца (параўн.: сардэчны).

2. Спалучэнні зычных ск, ст, cц [с’ц’] на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы — гушчар, хрысціць — хрышчоны (а л е: пясчаныпясчынкапясчанік [шч]).

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Кранштат, Шміт.