Печатать книгуПечатать книгу

§ 17. Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 17. Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 4 Май 2024, 12:01

Правіла

1. У беларускай мове ў асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн, рдц вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што перадаецца на пісьме:
здн — зн: выязны (параўн.: выезд), позна, спазніцца;
згн — зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);
стн — сн: посны (параўн.: пост), кантрасны (параўн.: кантраст);
скн — сн: бліснуць (параўн.: бліскаць), пырснуць (параўн.: пырскаць); а л е: віскнуць, націскны;
стл — сл: шчаслівы (параўн.: шчасце), помслівы (параўн.: помста);
рдн — рн, рдц — рц: міласэрны, сэрца (параўн.: сардэчны).

2. Спалучэнні зычных ск, ст, cц [с’ц’] на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы — гушчар, хрысціць — хрышчоны (а л е: пясчаныпясчынкапясчанік [шч]).

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Кранштат, Шміт.

Практыкаванне № 132

Разгледзьце схемы. Сфармулюйце правілы правапісу спалучэнняў зыч­ных. Прывядзіце ўласныя прыклады.

Практыкаванне № 133

Запішыце словы, устаўляючы, дзе трэба, літару д або т.

Праяз..ны, быць праез..ам, вус..ны, неміласэр..ны, пахіс..нуц­ца, хіс..ацца, свіс..нуць, разас..ланы, колькас..ны, бязлітас..ны, фарпос..ны, Рэмбран..т, пачэс..ны, няўрымс..лівы, сэр..ца.

Практыкаванне № 134

 Запішыце словы, якія адпавядаюць прыведзеным значэнням.

1. Вечарынка ў акцёраў, студэнтаў і іншых з самадзейнымі ну­ма­рамі жартаўліва-парадыйнага зместу.

2. Схільнасць да спагады іншым, да літасці над кім-небудзь.

3. Цэнтральнае нябеснае цела Сонечнай сістэмы, якое з’яўляецца гіганцкім вогненным шарам, што вылучае святло і цяпло.

4. Які мае адносіны да вобласці, належыць ёй.

5. Той, якому дадзена шчасце, які мае, адчувае шчасце, радасць, захапленне ад чаго-небудзь.

6. Ежа без мяса і малака, не скаромная; якую ўжываюць у час паста.

7. Заснаваны на кантрасце.

8. Які дае права на праезд якім-небудзь відам транспарту.

Практыкаванне № 135

Запішыце словазлучэнні па-беларуску.

Присвистнуть от удивления, постное блюдо, застлать пол, крёстная мать, безжалостный поступок, крепостной вал, ненавистное место, полезные продукты, качественные прилагательные, количественные числительные, предложный падеж.

Практыкаванне № 136

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Якую ролю адыгрываюць у тэксце прыметнікі — назвы колераў?

(Дз/д)ень у В..нецыі

С..рабрысты туман прыглушыў а пас..ля і (з/с)хаваў (не)звычайную кар(т/ц)іну якую можна ўбачыць назіраючы за небам В..нецыі і в..дой яе каналаў. С..рабрысты туман пагл..нуў п..рламутравыя адценніф ружовай ласкавасці і блакітнай пя..чоты.

С..рабрыста(?)ж..мчужны кол..р. Роўн..дзь заліва (зз/з)яе бы(цц/ц)ам луска в..лізарнай рыбіны. Толькі на хвіліну бліс..ну­ла (з)за аблокаў капрызнае со..нца і вокамгне(нн/н)а зм..ніўся гора(д/т).сн

У(з/с)пыхнулі зіхо(д/т)кія фарбы неба палацаў с..бораў. Ра(з/с)хі­нуўся ўвесь неб..схіл. Міл..ёны брыл..янтаў радас..на бліскаюць на вёслах гандол як бы(цц/ц)ам кара´лі або пац..ркі (не)в..домай русалкі (Паводле Т. Мушынскай).

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляю­чы знакі прыпынку. Растлумачце правапіс спалучэнняў зычных.

Практыкаванне № 136-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара т:
1) абвес..ны;
2) жалас..лівы;
3) абстрак..ны;
4) свіс..нуць;
5) дэсан..ны.

2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара д:
1) рэкор..ны;
2) спаз..ніцца;
3) міласэр..ны;
4) Краншта..т;
5) прыез..жы.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) пяшчаны;
2) зайздросны; 
3) праязны;
4) няўрымслівы;
5) хрустнуць.

4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) пачэсны;
2) брушчатка;
3) хрышчоны;
4) абласны;
5) шаснаццаць.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і прапушчанымі ў іх літарамі (спалучэннямі літар).
1) трэс..уць
2) націс..ы
3) пырс..уць
4) прапус..ы

а) кн
б) н

6. Ад назоўніка хуткасць утварыце прыметнік. Запішыце яго ў пачатковай форме.

Практыкаванне № 136-2

Прачытайце тэкст.
Дапоўніце прыведзеныя ў ім прыклады напісанняў, заснаваных на марфалагічным прынцыпе.

На марфалагічным прынцыпе арфаграфіі грунтуюцца наступныя правілы:

• правапіс літар, якія абазначаюць звонкія і глухія зычныя гукі (не перадаецца на пісьме:

— аглушэнне звонкіх зычных у корані на канцы слова і ў сярэдзіне слова перад глухімі: крыж, гарбуз, дзядзька, прыказка;
— аглушэнне канцавых [б], [д] у прыстаўках і прыназоўніках: абклеіць, падслухаць, аб спаборніцтве, над клёнам;
— аглушэнне [з] у прыназоўніках: з паперы, праз тыдзень;
— азванчэнне глухіх зычных у сярэдзіне слова перад звонкімі: барацьба, касьба, просьба);

• правапіс літар, якія абазначаюць цвёрдыя і мяккія зычныя гукі (не перадаецца на пісьме асіміляцыя зычных па мяккасці: цвік, пясняр, подзвіг);

• правапіс літар, якія абазначаюць свісцячыя і шыпячыя зычныя гукі (не перадаецца на пісьме асіміляцыя свісцячых да шыпячых і шыпячых да свісцячых у спалучэннях:

— зж, здж, сш, сч у корані і на стыку прыстаўкі і кораня: разжаваць, пад’язджаць, бясшкодны, расчуліцца;
— сч, зч на стыку кораня і суфікса: разносчык, перавозчык;
— шс, жс у зваротных дзеясловах: вітаешся, не парэжся;
— жц, чц, шц на стыку кораня і суфікса: на сцежцы, у бочцы, па крошцы);

• правапіс д, т у спалучэнні з ц, ч: на градцы, у клетцы, кулямётчык, разведчык;

• правапіс з, ж, ш, г перад суфіксальнай с у прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў: французскі, нясвіжскі, латышскі, пецярбургскі;

• правапіс каранёвай д перад суфіксальнай с у прыметніках і назоўніках: гарадскі, суседскі, параходства;

• напісанне е ў прыназоўніку без і часціцы не: без гальштука, не вельмі, не выслухаў (Паводле Л. Сямешка).

Сфармулюйце правілы, якім падпарадкоўваецца напісанне 4-5 слоў, прыведзеных у тэксце ў якасці прыкладаў (на выбар).

Практыкаванне № 136-3

Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай.

Рустам усім сэр..цам палюбіў беларус..кую сталіцу. Прыя..джаючы ў Мінск ён вельмі рэ..ка сад..іўся за руль а..тамабіля. Стараўся н..спешна пра..сці па старажытных і новых ..уліцах абавя..кова адзначаючыс парадак утульнас..ць і чыс..ціню. Любіў назіраць за жыхарамі гор..да праф..сійна вызначаючы настрой выпа..ковых прахожых па выразе твару. У цёмны час сутак н.. мог нагл..дзецца на прыгожыя па..светкі зд..іўляючыся с..ціпласці і адначасова раскошы старажытнага і такога м..л..дога Мінска. І гад..інамі мог гуляць у Верхнім гор..дзе (Паводле З. Падліпскай).

Спішыце тэкст, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і ставячы знакі прыпынку. Падкрэсліце арфаграмы, напісанне якіх заснавана на марфалагічным прынцыпе правапісу.
 Якія месцы беларускай сталіцы вы параілі б наведаць гасцям горада? Чаму?