§ 16. Правапіс падоўжаных зычных

Практыкаванне № 131

Прачытайце тэкст. Назавіце сказ, у якім сфармулявана яго асноўная думка.
Спішыце, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літа­ры. Растлумачце іх правапіс.


Як быў я малы, разро(с/сс)я пад Сумлічамі куст шыпшыны. А калі я ішоў на в..йну, куст быў ужо ц..лым зара(с/сс)нікам. Паку­туючы душой у той праклятай Няме..чыне, я толькі і думаў пра Волечку і пра тую шыпшыну. Без Волечкі і без шыпшыны няма для мяне і роднай Бацькаўшчыныл. Для мяне будзе радасць, калі я прайду паўз той зара(с/сс)нік, уваходз..чы ў Сумлічы. На мой розум, толькі той ч..лавек, хто, калі яго вырвуць з роднага месца, будзе рва(ц/цц)а
туды, пакуль жывы. Няма мне жы(ц/цц)я там, дзе не расце тая шыпшына, што ў маім мален..тве цешыла мне вочы. Лепш гры(с/з)ці з..млю ў родным кутку, чым каб цябе ліхім ветрам кідала па чужым свеце (Паводле К. Чорнага).

Што сімвалізуе шыпшына ў тэксце?
 Прывядзіце прыклады беларускіх прыказак, сэнс якіх перадае думку, выказаную ў апошнім сказе тэксту.
Запішыце 5-7 назваў населеных пунктаў Беларусі з падоўжанымі зычнымі.
• Як вымаўляецца прыназоўнік без у спалучэннях з назоўнікамі (без Волечкі, без шыпшыны і да т. п.)?