§ 16. Правапіс падоўжаных зычных

Правіла

1. У беларускай мове ў становішчы паміж галоснымі зычныя гукі [з’], [л’], [н’], [с’], display style left square bracket stack д з with hat on top apostrophe right square bracket, [ц’], [ж], [ш], [ч] могуць вымаўляцца падоўжана.
Такое іх вымаўленне на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем адпаведных літар: палоззе, соллю, насенне, калоссе, пяццю, збожжа, узвышша, ноччу.
Падоўжаны гук display style left square bracket stack д з with hat on top apostrophe right square bracket перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз: суддзя, стагоддзе.

2. Падаўжэнне зычных не адбываецца ў словах Ілья, Ульяна, Касьян, Емяльян, Юльян, Юльяна і вытворных ад іх: Ільіч, Ульянаў, Касьянавіч, Емяльянавіч і інш., а таксама ў словах, утвораных ад дзеяслова ліць: лье, вылью, налью.

3. У запазычаных словах і вытворных ад іх, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, падвоеныя літары звычайна не пішуцца: калектыў, сума, група, калона, Ала, Іна, Кірыл, Генадзь, Адэса, Марока, Ніца.

В ы к л ю ч э н н е: ванна, манна, панна, бонна, мадонна, мецца-сапрана, саванна, Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш.