Печатать книгуПечатать книгу

§ 16. Правапіс падоўжаных зычных

Вусна адкажыце на пытанні, прывядзіце прыклады.

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 16. Правапіс падоўжаных зычных
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 6 Май 2024, 12:54

Правіла

1. У беларускай мове ў становішчы паміж галоснымі зычныя гукі [з’], [л’], [н’], [с’], display style left square bracket stack д з with hat on top apostrophe right square bracket, [ц’], [ж], [ш], [ч] могуць вымаўляцца падоўжана.
Такое іх вымаўленне на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем адпаведных літар: палоззе, соллю, насенне, калоссе, пяццю, збожжа, узвышша, ноччу.
Падоўжаны гук display style left square bracket stack д з with hat on top apostrophe right square bracket перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз: суддзя, стагоддзе.

2. Падаўжэнне зычных не адбываецца ў словах Ілья, Ульяна, Касьян, Емяльян, Юльян, Юльяна і вытворных ад іх: Ільіч, Ульянаў, Касьянавіч, Емяльянавіч і інш., а таксама ў словах, утвораных ад дзеяслова ліць: лье, вылью, налью.

3. У запазычаных словах і вытворных ад іх, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, падвоеныя літары звычайна не пішуцца: калектыў, сума, група, калона, Ала, Іна, Кірыл, Генадзь, Адэса, Марока, Ніца.

В ы к л ю ч э н н е: ванна, манна, панна, бонна, мадонна, мецца-сапрана, саванна, Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш.

Практыкаванне № 126

 Вусна адкажыце на пытанні, прывядзіце прыклады.

У якім становішчы зычныя гукі могуць вымаўляцца падоўжана?
Як на пісьме перадаецца падоўжанае вымаўленне зычных гукаў?
Якое спалучэнне літар выкарыстоўваецца для перадачы на пісьме падоўжанага гука display style left square bracket stack д з with hat on top apostrophe right square bracket ?
У якіх словах зычныя гукі звычайна не падаўжаюцца?

Практыкаванне № 127

Запішыце словы, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Кал..екцыя, палоз..е, дванац..аць, гнездаван..е, узбярэж..а, бар..ыкада, тон..а, рал..я, Іл..іч, пер..он, сён..я, мас..аж, ван..а, пас..ажыр, пісьмен..ік, нал..ю, навакол..е, раўнадуш..а, прамен..е, адзен..е, пытан..е, Ул..янавіч, развод..е, тэр..ыторыя, грам..атыка, Палес..е, абліч..а, світан..е, эф..ектыўны, раздол..е.

ЭФЕКТНЫ — ЭФЕКТЫЎНЫ

Эфéктны — які робіць моцнае ўражанне: эфектны выгляд.

Эфекты́ўны — які прыводзіць да пажаданых вынікаў; дзейсны: эфектыўныя лекі.

Практыкаванне № 128

 Устаўце ў фразеалагізмы прапушчаныя кампаненты — словы з па­доў­жа­нымі зычнымі.
Запішыце.
Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі.

1) ні днём ні ...
2) не ... дык заўтра
3) як на гарачым ...
4) пуцёўка ў ...
5) пускаць ...
6) пад стол ... ходзіць
а) ‘у стане крайняга хвалявання, неспакою, тры­вогі’
б) ‘трывала асталёўвацца дзе-небудзь, уладкоўвацца на доўгі тэрмін’
в) ‘зусім малы, малалетні’
г) ‘падтрымка на пачатку якой-небудзь дзей­насці’
д) ‘ніколі, увесь час’
е) ‘вельмі хутка, у бліжэйшы час (будзе што-небудзь)’

Д л я  д а в е д к і: жыццё, пешшу, ноччу, вуголле, карэнне, сёння.

Выканаць заданне >>>

З двума фразеалагізмамі (на выбар) складзіце і запішыце сказы.
Разбярыце іх па членах сказа.

Практыкаванне № 129

Прачытайце верш. Якім настроем ён прасякнуты?

І калі разальецца ранне 
Чысцінёй некранутай над светам,
Паспяшаю зноў на спатканне
Я са шчодрым сунічным летам.

Спеў птушыны чуецца звонкі,
І нібыта рассыпаў хтосьцім
Невымоўнае прыгажосці.
На паляне ягады-зоркі

Як прыемна з кошыкам поўным
Нетаропка дамоў вяртацца.
Водар лесу такі чароўны
Будзе доўга мне ўспамінацца.
                  Н. Цвірко.

Успомніце, чым адрозніваецца падаўжэнне зычных ад падваення.
Выпішыце з верша спачатку словы з падаўжэннем зычных, а затым — з падваеннем.
Дапоўніце кожны радок слоў уласнымі прыкладамі.

 Падбярыце эпітэты да слова лета (шчодрае, сунічнае...).

Практыкаванне № 130

Прачытайце тэкст.
Падбярыце да яго загаловак у адпаведнасці 
з тэмай.

У пачатку восені балота, нібы праменнемм, падсвечана ягаднай чырванню. Пацеркамі рассыпаны ў імху журавіны. Бруснічнік далікатна трымае ў лакіраваных далоньках свае нясмела-ружовыя гроначкі.

— Сюды! — кліча ягадніка купінка, аплеценая нітачкамі жура­вінніку.

— Не, сюды! — зваблівае* яе шыкоўная суседка, якая ў зарасніку багуну беражэ саспелыя буйныя ягады.

Ажно вочы разбягаюцца, сэрца вырываецца з грудзей, а рукі шчы­руюць у сівым імху ў знаёмай толькі сапраўдным ягаднікам спеш­цы (Паводле А. Масла).

 Выпішыце з тэксту словы з падаўжэннем і падваеннем зычных. Карыстаючыся гэтымі словамі як апорнымі, пісьмова перакажыце тэкст.
• Знайдзіце ў тэксце аднакаранёвыя словы.
 Раскрыйце значэнні ўжытых у тэксце фразеалагізмаў.

Практыкаванне № 131

Прачытайце тэкст. Назавіце сказ, у якім сфармулявана яго асноўная думка.
Спішыце, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літа­ры. Растлумачце іх правапіс.


Як быў я малы, разро(с/сс)я пад Сумлічамі куст шыпшыны. А калі я ішоў на в..йну, куст быў ужо ц..лым зара(с/сс)нікам. Паку­туючы душой у той праклятай Няме..чыне, я толькі і думаў пра Волечку і пра тую шыпшыну. Без Волечкі і без шыпшыны няма для мяне і роднай Бацькаўшчыныл. Для мяне будзе радасць, калі я прайду паўз той зара(с/сс)нік, уваходз..чы ў Сумлічы. На мой розум, толькі той ч..лавек, хто, калі яго вырвуць з роднага месца, будзе рва(ц/цц)а
туды, пакуль жывы. Няма мне жы(ц/цц)я там, дзе не расце тая шыпшына, што ў маім мален..тве цешыла мне вочы. Лепш гры(с/з)ці з..млю ў родным кутку, чым каб цябе ліхім ветрам кідала па чужым свеце (Паводле К. Чорнага).

Што сімвалізуе шыпшына ў тэксце?
 Прывядзіце прыклады беларускіх прыказак, сэнс якіх перадае думку, выказаную ў апошнім сказе тэксту.
Запішыце 5-7 назваў населеных пунктаў Беларусі з падоўжанымі зычнымі.
• Як вымаўляецца прыназоўнік без у спалучэннях з назоўнікамі (без Волечкі, без шыпшыны і да т. п.)?

Практыкаванне № 131-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце словы, у якіх пішацца сс:
1) па(сс/с)ажыр;
2) двуко(сс/с)е;
3) кало(сс/с)е;
4) кампрамі(сс/с);
5) ра(сс/с)удзіць.

2. Адзначце словы, у якіх пішацца адна літара н:
1) а(нн/н)атацыя;
2) каме(нн/н)ы; 
3) бярве(нн/н)е;
4) Жа(нн/н)а;
5) то(нн/н)а.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) піца;
2) запрашэнне;
3) Ульяна;
4) асяродзе;
5) трыдцаць.

4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) Емяльян;
2) багацце;
3) наваколле;
4) іллюстрацыя;
5) снеданне.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і прапушчанымі ў іх літарамі (спалучэннямі літар).
1) а..егорыя
2) ка..едж
3) вы..ецца
4) вясе..е

а) лл
б) л
в) ль

6. Запішыце па-беларуску словазлучэнне ассистент режиссёра.