§ 16. Правапіс падоўжаных зычных

Практыкаванне № 130

Прачытайце тэкст.
Падбярыце да яго загаловак у адпаведнасці 
з тэмай.

У пачатку восені балота, нібы праменнемм, падсвечана ягаднай чырванню. Пацеркамі рассыпаны ў імху журавіны. Бруснічнік далікатна трымае ў лакіраваных далоньках свае нясмела-ружовыя гроначкі.

— Сюды! — кліча ягадніка купінка, аплеценая нітачкамі жура­вінніку.

— Не, сюды! — зваблівае* яе шыкоўная суседка, якая ў зарасніку багуну беражэ саспелыя буйныя ягады.

Ажно вочы разбягаюцца, сэрца вырываецца з грудзей, а рукі шчы­руюць у сівым імху ў знаёмай толькі сапраўдным ягаднікам спеш­цы (Паводле А. Масла).

 Выпішыце з тэксту словы з падаўжэннем і падваеннем зычных. Карыстаючыся гэтымі словамі як апорнымі, пісьмова перакажыце тэкст.
• Знайдзіце ў тэксце аднакаранёвыя словы.
 Раскрыйце значэнні ўжытых у тэксце фразеалагізмаў.