§ 16. Правапіс падоўжаных зычных
Правіла
1. У беларускай мове ў становішчы паміж галоснымі зычныя гукі [з’], [л’], [н’], [с’], , [ц’], [ж], [ш], [ч] могуць вымаўляцца падоўжана. 2. Падаўжэнне зычных не адбываецца ў словах Ілья, Ульяна, Касьян, Емяльян, Юльян, Юльяна і вытворных ад іх: Ільіч, Ульянаў, Касьянавіч, Емяльянавіч і інш., а таксама ў словах, утвораных ад дзеяслова ліць: лье, вылью, налью. 3. У запазычаных словах і вытворных ад іх, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, падвоеныя літары звычайна не пішуцца: калектыў, сума, група, калона, Ала, Іна, Кірыл, Генадзь, Адэса, Марока, Ніца. В ы к л ю ч э н н е: ванна, манна, панна, бонна, мадонна, мецца-сапрана, саванна, Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. |